Шабуні́ (, ) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Навапольскага сельсавета. Месціцца за 45 км на паўночны захад ад Мар’інай Горкі, 27 км ад Мінска, 22 км ад чыгуначнай станцыі Рудзенск на лініі Мінск — Асіповічы, на рацэ Пяскоўка (прыток Пцічы).
Назва Паводле георгафа і тапаніміста Вадзіма Жучкевіча, назва паходзіць ад прозвішча Шабуня, якое, верагодна, мае балцкую аснову šabai — часацца, круціцца (няўрымса). Слова шабуня ў беларускай мове звычайна абазначае жартаўніка, гарэзу.
Гісторыя
За часамі Вялікага Княства Літоўскага Шабуні належалі Радзівілам, адносіліся да Койданаўскага графства.
У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай 1793 года тэрыторыя апынулася ў складзе Расійскай імперыі, у Ігуменскім павеце Мінскай губерні.
Праз вена дачкі Дамініка Гераніма Радзівіла Стэфаніі перайшлі да Вітгенштэйнаў. Пасля 1861 года засценак у Дудзіцкай воласці Ігуменскага павета. У 1877 годзе набыты Эмерыкам Чапскім, адносіліся да дамена Самуэлева. У канцы XIX ст. тут было 12 даўніх дамоў загродавай шляхты: Паўловічаў, Булгакаў, Віктаровічаў, Шабуневічаў, Юркевічаў, Здановічаў, Каранеўскіх, Шацілаў, Бахановічаў, Пяткевічаў і Цывільскіх.
З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай воласць абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў пад акупацыяй Польшчы (Мінская акруга ГУУЗ).
З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР.
У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года пад акупацыяй Германіі.
У 1960 годзе мела статус пасёлка.
Насельніцтва 1897 год — 10 двароў, 95 жыхароў 1905 год — 15 двароў, 107 жыхароў 1960 год — 94 жыхары 1999 год — 19 жыхароў 2002 год — 10 гаспадарак, 14 жыхароў 2007 год — 9 гаспадарак, 10 жыхароў 2010 год — 14 жыхароў 2012 год — 6 гаспадарак, 9 жыхароў 2019 год — 3 жыхары
Славутасці
Касцёл Святога Роха (1796 год, драўляны) — помнік беларускага народнага дойлідства.
Спіс вуліц Цэнтральная вуліца Цяністая вуліца
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Навапольскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Пухавіцкага раёна