Барава́я (, ) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Пухавіцкага сельсавета.
Назва Назва паводле мясцовасці.
Гісторыя
Ранняя гісторыя У канцы XVIII стагоддзя вёска Баравая Слабада С. 100—101. ў Менскім павеце Менскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага, уласнасць айцоў-езуітаў, пасля Путкамера.
У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай 1793 года тэрыторыя апынулася ў складзе Расійскай імперыі, у Ігуменскім павеце Мінскай губерні. У XIX стагоддзі ўласнасць Маскарэвіча. Пасля 1861 года ў Пухавіцкай воласці Ігуменскага павета.
У 1889 годзе землеўласнікамі ў ваколіцы Баравая Слабада былі: мешчанін рыма-каталіцкага веравызнання Венядыкт Восіпавіч Бакіноўскі (10 дзесяцін зямлі), мешчанін рыма-каталіцкага веравызнання Арцём Вікенцевіч Бакіноўскі (5 дзесяцін), мешчанін рыма-каталіцкага веравызнання Іван Францавіч Бакіноўскі (7,5 дзесяціны). У акалотку Баравая Слабада: мешчанін рыма-каталіцкага веравызнання Аляксандр Іванавіч Дземідовіч (13 ½ дзесяцін), мешчанін рыма-каталіцкага веравызнання Міхаіл Станіслававіч Карчэўскі (5 дзесяцін), мешчанін рыма-каталіцкага веравызнання Іван Максімавіч Казела (37,5 дзесяціны).
Найноўшы час З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай воласць абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў пад акупацыяй Польшчы (Мінская акруга ГУУЗ).
З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР.
У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года пад акупацыяй Германіі.
Насельніцтва 1800 год — 5 двароў, 48 жыхароў 1858 год — 19 душ мужчынскага полу 1897 год — 10 двароў, 56 жыхароў 1917 год — 16 двароў, 84 жыхары 1926 год — 13 двароў, 57 жыхароў 1960 год — 43 жыхары 1999 год — 6 жыхароў 2002 год — 3 двары, 3 жыхары 2010 год — 7 жыхароў 2019 год — 5 жыхароў
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Пухавіцкі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Пухавіцкага раёна