Карні́чае. Сустракаецца таксама варыянт Карні́ча (, ) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Шацкага сельсавета.

Гісторыя Вядома з канца XIX стагоддзя як урочышча ў Амяльнянскай воласці Ігуменскага павета Мінскай губерні. У 1917 годзе былі аднайменныя ўрочышча і хутар, сустракалася назва Карнічы (). Паселішча месцілася на поўдзень ад дарогі на Ельнікі.

З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Жыхары Амяльнянскай воласці накіроўвалі звароты ў Народны Сакратарыят Беларусі са скаргамі на дзеянні нямецкіх акупацыйных улад С. 19.. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў пад акупацыяй Польшчы (Мінская акруга ГУУЗ).

З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР.

У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года пад акупацыяй Германіі.

У 1966 годзе да вёскі Карнічае была далучана вёска Парэцкі Асавец, а ў 1968 годзе вёска Зімовішча. Зімовішча у 1917 годзе вядома як урочышча, 2 двары, 15 жыхароў. Абедзьве вёскі месціліся на поўдзень ад дарогі на Ельнікі.

Да 29 чэрвеня 2006 года вёска ўваходзіла ў склад Селецкага сельсаветаРешение Минского областного Совета депутатов от 29 июня 2006 г. №222 "Об упразднении Горелецкого, Краснооктябрьского, Селецкого, Сергеевичского сельсоветов и изменении границ Новоселковского, Пуховичского, Ветеревичского сельсоветов и Правдинского поссовета Пуховичского района". З 2006 года па 28 мая 2013 года ў складзе Вецярэвіцкага сельсавета«Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области». Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 .

Насельніцтва 1897 год — 11 жыхароў 1908 год — 3 двары, 10 жыхароў 1917 год — урочышча, 3 двары, 20 жыхароў, усе беларусы; хутар, 1 двор, 10 жыхароў, усе беларусы 1960 год — 34 жыхары 1999 год — 25 жыхароў 2002 год — 16 двароў, 25 жыхароў 2009 год — 14 жыхароўИтоговые данные перепеси населения Республики Беларусь 2009 года 2010 год — 14 жыхароў 2019 год — 11 жыхароў

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Шацкі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Пухавіцкага раёна