Ру́дня () — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Блужскага сельсавета. Месціцца за 21 км на паўднёвы ўсход ад Мар’інай Горкі, 76 км ад Мінска, 22 км ад чыгуначнай станцыі Талька, каля ракі Талька.

Гісторыя У XIX стагоддзі ўрочышча ў Амяльнянскай воласці Ігуменскага павета Мінскай губерні, быў млын.

З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Жыхары Амяльнянскай воласці накіроўвалі звароты ў Народны Сакратарыят Беларусі са скаргамі на дзеянні нямецкіх акупацыйных улад С. 19.. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў пад акупацыяй Польшчы (Мінская акруга ГУУЗ).

З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР.

У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года вёска пад акупацыяй Германіі. У сакавіку 1943 года дамы вёскі былі спалены. Пасля вайны адноўлена.

Да 30 кастрычніка 2009 года вёска ўваходзіла ў склад Талькаўскага сельсаветаРашэнне Мінскага абласнога савета дэпутатаў ад 30.10.2009 № 219 «Аб змяненні адміністрацыйна-тэрытарыяльнага падзелу Мінскай вобласці» .

Насельніцтва 1897 год — 7 жыхароў 1908 год — 4 двары, 20 жыхароў 1926 год — 9 гаспадарак, 44 жыхары 1960 год — 85 жыхароў 2002 год — 12 двароў, 19 жыхароў 2007 год — 16 жыхароў 2010 год — 8 гаспадарак, 11 жыхароў 2012 год — 7 гаспадарак, 10 жыхароў 2019 год — 13 жыхароў

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Блужскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Пухавіцкага раёна Катэгорыя:Вёскі Беларусі, цалкам або часткова знішчаныя нацыстамі