Ляво́навічы (, ) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці, на рацэ Шаць. Уваходзіць у склад Шацкага сельсавета.
Гісторыя Вядома з пачатку XVIII стагоддзя як вёска з складзе маёнтка Шацк, уласнасць Тызенгаўзаў. У 1735 годзе Шацк быў куплены на імя Антонія Аскеркі, старасты мазырскага. Паселішча ўваходзіла ў склад Менскага павета Менскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага.
У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай 1793 года тэрыторыя апынулася ў складзе Расійскай імперыі, у Ігуменскім павеце Мінскай губерні. У 1799 годзе былі вёска, капліца, маёнтак Аскеркі. Жыццё Юзафа Габрыеля Аскеркі не па сродках вычарпала яго рэсурсы і прывяло да эксдывізіі ў канцы 1812 года, якая працягвалася да 1816 года. Эксдывізійны суд складаўся з Караля Тавянскага, Пятра Завадскага і Вінцэнта Павенскага. Юзафоў з вёскай Лявонавічы (30 дымоў) былі аддзелены на карысць Качноўскіх. Уласнасць тут мелі Юркевічы, Абранпольскія і інш.
У 1858 годзе вёска ў маёнтку Пчолка, уласнасць Сабецкай, таксама вёска ў маёнтку Юзафоў, уласнасць Л. Абранпольскага.
Пасля 1861 года ў Шацкай воласці Ігуменскага павета. У 1888 годзе землеўласнікам у засценку Лявонавічы быў праваслаўны дваранін Якаў Васілевіч Матусевіч, меў 20 дзесяцін зямлі. У вёсцы землеўласнікамі былі: праваслаўны селянін Ціт Тарасевіч (7,5 дзесяцін), праваслаўны дваранін Мацвей Міхайлавіч Татур (13 дзесяцін).
З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў пад акупацыяй Польшчы (Мінская акруга ГУУЗ).
З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР. У 1920-х гадах працавала школа 1-й ступені. У пачатку 1930-х гадоў праведзена прымусовая калектывізацыя, створаны калгас «Энергія», былі кузня, стальмашня, рымарня.
У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года пад акупацыяй Германіі.
Насельніцтва 1755 год — 31 двор 1799 год — 32 двары, 172 жыхары 1816 год — 6 двароў 1858 год — у маёнтку Пчолка 46 рэвізскіх душ, у маёнтку Юзафоў 132 жыхары 1897 год — 83 двары, 462 жыхары 1908 год — 61 двор, 394 жыхары 1917 год — 93 двары, 425 жыхароў, усе беларусы 1960 год — 406 жыхароў 2002 год — 70 двароў, 167 жыхароў 2009 год — 95 жыхароўИтоговые данные перепеси населения Республики Беларусь 2009 года 2012 год — 50 двароў, 90 жыхароў 2019 год — 71 жыхар
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Шацкі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Пухавіцкага раёна