Грэск. Сустракаецца таксама варыянт Грэ́зак, Грэ́зяк (, ) — аграгарадок у Слуцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Грэскага сельсавета.

Назва У аснове тапоніму «Грэск» ляжыць тое ж слова, што і ў аснове гідроніму «Арэса». Таксама існуе меркаванне, што назва паселішча з’яўляецца адным з слядоў Грэнскай культуры на БеларусіГрэнцы. Грэнская культура, клуб «Спадчына».

На другім выданні карты Вялікага Княства Літоўскага (Амстэрдам, 1613 год) можна пабачыць напісанне HreskoСпірыдонаў М. Беларусь на карце Вялікага Княства Літоўскага 1613 г. // «Гістарычны Альманах» № 8, 2008..

Гісторыя

Старажытныя часы На месцы Грэска ў VI ст. да н.э. — VII ст. н.э. існавала ўмацаванае валамі і равамі гарадзішча перыяду ранняга жалезнага векуПамятныя мясціны , афіцыйны сайт Слуцкага раённага выканаўчага камітэта. Цяпер яно знаходзіцца ў цэнтры мястэчка, на правым беразе ракі Савы, ва ўрочышчы Замку. Мае статус гістарычна-культурнай каштоўнасціПералік матэрыяльных аб’ектаў, якім надаецца статус і катэгорыя гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь , дадатак 1 да Пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь 14.05.2007 № 578, Нацыянальны праўны інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь. У часе археалагічных раскопак тут былі знойдзены пласты, у якіх былі прадметы розных эпох: жалезнага веку, старажытнай Русі, а таксама XIV—XVII стагоддзяў. У кар’еры Гайку каля Грэска выяўлены скамянелыя рэшткі жывых арганізмаў, узрост якіх большы за 400 мільёнаў гадоў, што стала абгрунтаваннем сцверджанняў, што раней на Случчыне было мораКаштоўныя знаходкі , Слуцкі край. 5 снежня 2008 г.. Шэраг навукоўцаў лічыць, што менавіта каля Грэска сканчалася гэтак звавае мора ГерадотаПобытавыя дробязі нашых продкаў, АНТ. 9 лютага 2009 г..

Вялікае Княства Літоўскае

Першы пісьмовы ўспамін пра Грэск датуецца 1409 годамЗ днём нараджэння, родная вёска // «Слуцкі край», 11 жніўня 2009 г. (паводле іншых звестак — 1480 годам). У гэты час тут існаваў драўляны замак, быў гасціны домРодныя вобразы. Гасціны дом , этнічны сайт Беларусі. У 1536 годзе мястэчка знаходзілася ў валоданні каралевы і вялікай княгіні Боны Сфорцы і было цэнтрам войтаўства ў складзе Троцкага ваяводства.

4 жніўня 1570 года кароль і вялікі князь Жыгімонт Аўгуст выдаў прывілей на правядзенне ў Грэску штотыднёвага кірмашу. У дакуменце вызначалася, што ўсе мыты маюць ісці ў дзяржаўны скарб. У 1558 годзе мястэчка знаходзілася ў валоданні Марціна ВаладковічаБрэгер Г., Лінская Л. Фрагмент архіва Слуцкага Трайчанскага Свята-Траецкага манастыра ў фондах Нацыянальнага музея гісторыі i культуры Беларусі // «Беларускі археаграфічны штогоднік». Вып. 5, 2004., паміж якім і князямі слуцкімі Юрыем і Сямёнам Алелькавічамі вяліся спрэчкі з нагоды захопу апошнімі зямлі ў валоданнях М. Валадковіча. У 1590 годзе Грэск стаў часткай Слуцкага княства. У гэты час тут было 68 двароў, існавалі царква, млын і карчма. 3 ліпеня 1593 года кароль і вялікі князь Жыгімонт Ваза перадаў Грэск у леннае валоданне князю Мікалаю Радзівілу «Сіротку».

У 1600 годзе пасля шлюбу Януша Радзівіла з адзінай спадкаеміцай роду Алелькавічаў князёўнай Соф’яй Слуцкай Грэск перайшоў у валоданне Радзівілаў. На 1654 год у мястэчку было 5 двароў, Рынак і 6 вуліц. У 1677 годзе князь Міхал Казімір Радзівіл перадаў маёнтак у закладнае карыстанне Юрыю Багуславу ОтэнгаўзуИнвентарь им. Гресск кн. Михаила Казимира Радзивилла, составленный при отдаче имения в залоговое содержание Ежи Богуславу Оттенхаузу. 1677 г., Опись дела 505 фонда № 1280 «Радзивиллы, князья» Государственного исторического архива Литвы (м. Вільня)..

У XVIII стагоддзі Грэск знаходзіўся ў складзе Клецкай ардынацыі Радзівілаў. На 1721 год у мястэчку было 69 двароў. У 1765 годзе Юзаф Мікалай Радзівіл перадаў Грэск у закладнае валоданне графу Антонію Тадэвушу ПшаздзецкамуВедомость учета недоимок, числящейся на мещанах и земянах Копыльского кнж., Гресской и Пуковской вол., составленная при передаче в арендное содержание гр. Антону Пшездецкому. 1765 г., Опись дела 609 фонда № 1280 «Радзивиллы, князья» Государственного исторического архива Литвы (м. Вільня).. На 1771 год тут было 88 двароў.

Пад уладай Расійскай імперыі

Пасля лругога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у складзе Расійскай імперыі. У XIX — пачатку XX стагоддзяў — цэнтр воласці Слуцкага павета. У 1885 годзе дзейнічаў рынак; 6 вуліц і 93 двары. У 1870 годзе працавала народнае вучылішча, якое размяшчалася ў грамадскім доме, на ўтрыманне вучылішча было адпушчана 175 руб. з дзяржаўнай казны і 111 руб. ад мясцовых жыхароў. З архіўнай даведкі вядома, што ў народным вучылішчы навучалася 52 чалавекі (з іх адна дзяўчынка), настаўніцай працавала Усціна Іванаўна Мінкевіч, якая скончыла Мінскае вучылішча дзявіц духоўнага звання, законанастаўнікам праваслаўнага веравызнання быў свяшчэннік мясцовай царквы Васіль Паўлавіч Біруковіч. У розныя гады ў народным вучылішчы навучалася ад 50 да 80 вучняўМінулае і дзень сёняшні Грэскай школы // ДУА «Грэская сярэдняя школа» . У пачатку XX стагоддзя навучалася 109 хлопчыкаў і 2 дзяўчынкі. У 1885 годзе працавала царква і рынак. Жыхары мястэчка выраблялі смалу, шпікінар, здпабывалі вапну, якую прадавалі ў Бабруйск, Баранавічы, Капыль, Мінск, Слуцк.

Найноўшы час

У лютым 1918 года мястэчка было занята 1-м польскім корпусам Ю. Доўбар-Мусніцкага, а ў снежні — акупіравана германскімі войскамі, у жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў і кастрычніку — лістападзе 1920 года — польскімі войскамі. Пасля грамадзянскай вайны і ваеннай інтэрвенцыі ў мястэчку працаваў клуб, народны тэатр, бальніца, была адкрыта хата чытальня, у 1921 года — пачатковая, з 1922 года — 7-гадовая школы.

З 20 жніўня 1924 года цэнтр сельсавета, а з 1935 да 1956 года — цэнтр Грэскага раёна. У 1929 годзе быў створаны калгас, а у 1930 годзе — арцель па нарыхтоўцы вапны, у 1935 годзе МТС, якая ў 1936 годзе абслугоўвала 21 калгас.

З 27 чэрвеня 1941 да 1 ліпеня 1944 гадоў вёска акупіравана нямецкімі войскамі. Падчас акупацыі ў бальніцы дзейнічала падпольная група (9 чал.) на чале з намеснікам галоўнага лекара Ю. ВойчыкамСлуцкий районный исполнительный комитет. Официальный сайт Грэскага падполля. У маі — чэрвені 1942 года члены групы былі арыштаваныя і пакараныя. У 1975 годзе на будынку бальніцы ў памяць пра невядомых падпольшчыкаў ўстаноўлена мемарыяльная дошка.

З ліпеня 1944 года пачала працаваць сельскагаспадарчая арцель «Гігант»Зональный государственный архив в г. Слуцке. Ф. 178.. У 1961 годзе да вёскі далучаны пасёлак Някрасаўка. З 1966 года працавала каўбасная фабрыка. 28 лістапада 1969 года СА «Гігант» пераўтворана ў калгас «Гігант», 26 чэрвеня 2003 года — СВК «Грэск-Агра».

У адпаведнасці з рашэннямі Слуцкага раённага Савета дэпутатаў ад 22 сакавіка 2010 г. № 192 і № 193 вёска была пераўтворана ў аграгарадокЗарегестрированы в статусе агрогородков // Слуцкі край .

Рэлігія Дзейнічаюць рэлігійныя супольнасці: Прыход Царквы Раства Багародзіцы Беларускага экзархату (вул. Школьная, 1). Пробашч — Айцец Аляксандр Корань.Минская епархия Слуцкое благочиние , Православие. By Рэлігійная суполка Царквы Хрысціян Веры Евангельскае «Ласка» (вул. Працоўная, 28). Пастыр — Сяргей Жыркоў.Поместные церкви ХВЕ , Объединенная Церковь христиан веры евангельской в Республике Беларусь. Рэлігійная суполка «Царква евангельскіх хрысціян-баптыстаў» (вул. Агародная, 20)Поместные церкви Союза евангельскіх хрысціян-баптыстаў , Христианский портал в Беларуси на ROGDESTVO.by.

Культура Культурна-асветніцкую працу праводзяць дом культуры і бібліятэкаГреская библиотека-филиал № 14 сети публичных библиотек Слуцкого района , Библиотеки Республики Беларусь и зарубежных стран..

У Грэску дзейнічае музей сялянскага побыту пад адкрытым небамМузей пад адкрытым небам стварыў жыхар вёскі Грэск // «Інфа-Кур’ер», 19 мая 2010 г..

Інфраструктура Працуюць аддзелы сувязі РУП «Белпошта», ААТ «Беларусбанк»Отделение № 615/33 ОАО «АСБ Беларусбанк» , сайт ОАО «АСБ Беларусбанк», крамы № 43, 44 Слуцкага раённага спажывецкага таварыства. Ёсць парк адпачынку, спартыўная зала.

Адукацыя У Грэску працуюць сярэдняя школа, дзіцячая школа мастацтваўСлуччына — невычэрпная крыніца талентаў // «Слуцкі край». 28 верасня 2010 г., дашкольная ўстанова.

Медыцына Медыцынскае абслугоўванне насельніцтва ажыццяўляе вясковая бальніцаГреская участковая больница , Здравохранение Беларуси, часткамі якой з’яўляюцца фельчарска-акушэрскія пункты ў вёсках Леткаўшчыне, Маяку і Шышчыцах. Працуе аптэка.

Эканоміка У Грэску працуюць сельскагаспадарчы вытворчы кааператыў «Грэск-Агра», філіял «Грэск» ААТ «Слуцкі мясакамбінат» (каля 90 работнікаў), ААТ «ПМК-71».

Плануецца будаванне свінагадоўчага комплексу ААТ «Слуцкі мясакамбінат» на 24 000 свінняўНа еўрапейскім узроўні // «Слуцкі край», 21 верасня 2010 г..

Ёсць пажарная аварыйна-ратавальная часць № 2 слуцкага раённага аддзела Міністэрства надзвычайных сітуацый.

Транспарт За 5 км на ўсход ад Грэска праходзіць аўтамабільная дарога (Мінск — Мікашэвічы), за 7 км на поўнач — аўтамабільная дарога (Асіповічы — Баранавічы).

Аўтобусная станцыя злучае паселішча з СлуцкамРасписание движения автобусов по автовокзалу «Слуцк». ДУП «Автобусный парк № 2» г. Слуцка .

Насельніцтва XIX стагоддзе: 1860 год — 888 чал.; 1885 год — 1068 чал.; 1897 год — 1604 чал., з іх 207 іўдзеяў XX стагоддзе: 1909 год — 1519 чал.Mestechki of Minsk Gubernia. ; 1926 год — 1796 чал.; 1939 год — 139 яўрэяўGresk The Encyclopedia of Jewish Life Before and During the Holocaust: A-J. ; 1971 год — 2192 чал.; 1992 год — 2291 чал.Шчарбатаў А. Грэск // С. 167.; 1997 год — 2309 чал. С. 495.; 1 студзеня 1998 года — 2197 чал.; 1999 год — 2125 чал. XXI стагоддзе: 2010 год — 1694 чал.

Славутасці

Гарадзішча перыяду ранняга жалезнага веку (VI ст. да н.э. — VII ст. н.э.) Курган і помнік на братэрскай магіле савецкіх ваенных і ахвяр нацызму (1956)Обелиск на братской могиле советских воинов и жертв фашизма (в. Грэск) , Афіцыйны сайт Слуцкага раённага выканаўчага камітету Царква Раства Багародзіцы (1998) у будынку колішняга кінатэатра.

У царкве Раства Багародзіцы з 2002 года міраточыць цудоўны абраз Казанскай Маці БожайМикашевичи-Туров-Греск , Свято-Елисаветинский монастырь в Минске і рэпрадукцыя абраза «Неспатольны Кубак»Паломничество по маршруту Греск-Слуцк состоится 16 мая , Православный дайджест новостей.

Страчаная спадчына Замак Гасціны дом Царква Раства Багародзіцы (1590)

Забудова

Вуліцы і плошчы Афіцыйная назва Гістарычная назва Агародная вуліца Лава вуліца Калгасная вуліца Пабялянка вуліца Камсамольская вуліца Крывая вуліца Мінская вуліца Шышчыцкая вуліца Першамайская вуліца Слуцкая вуліцаPlace Names in the 1874 List of Jewish Males in Lyakhovichi by Deborah Glassman Пралетарская вуліца Куток (Кіндзюк) вуліца Сцяпкоўская вуліца Садовая вуліца Запечная вуліца

Паводле перапісу 1874 года ў Грэску існавала Селіцкая вуліца. У 1920-я гады ў мястэчку было 8 вуліц: Лава, Крывая, Краўцовая, Замагільная, Шышчыцкая, Сцяпкоўская, Аселіца і Куток.

Вядомыя асобы Ары Стылман (1891—1967) — амерыканскі мастак беларускага паходжання. Міхаіл Мукасей (1907—2008) — савецкі разведчык у ЗША, у юнацкія гады жыў у Грэску«Жизнь по заданию. „Зефир“ и „Эльза“ Разведчики-нелегалы», Книгосайт. Міхась Кавыль (1915—2017) — беларускі паэт, у юнацкія гады вучыўся ў Грэскай сямігодцы. Еўдакія Сцяпанаўна Мяцельская (1928—1995) — беларускі мовазнавец. Васіль Уладзіміравіч Мяцельскі (1901—?) — беларускі навуковец. Мікалай Уладзіміравіч Мяцельскі (1919—1997) — беларускі матэматык. Еўдакія Мяцельская (1928—1995) — беларускі мовазнавец. Васіль Фёдаравіч Клебановіч (1929—2009) — беларускі глебазнавец. Уладзімір Вітко (нар. 1933) — мастак. Міхась Клебановіч (нар. 1934) — беларускі пісьменнік, журналіст. Вольга Клебановіч (нар. 1945) — тэатральная актрыса, народная артыстка Беларусі, у дзяцінстве жыла ў ГрэскуСамая каштоўная спадчына // «Голас Радзімы», 25 лістапада 2010 г.. Аляксандр Салтавец (нар. 1980) — мастак, жыве і працуе ў ГрэскуЗагадкавы свет Аляксандра Салтаўца // «Інфа-Кур’ер», 24 чэрвеня 2009 г..

Літаратура