Стацкі саветнік — грамадзянскі чын V класа ў Табелі аб рангах (Расійская імперыя). Асобы, якія яго мелі, займалі пасады віцэ-дырэктара дэпартамента і віцэ-губернатара, старшыні казённай палаты і інш. З 1856 года даваў права на асабістае дваранства, раней — на спадкаемнае. Тытулаваўся «ваша высакароддзе». Для ўзвядзення ў чын стацкага саветніка быў усталяваны тэрмін службы ў 5 гадоў з часу атрымання папярэдняга чыну.

Вядомыя стацкія саветнікі Аляксандр Шыманоўскі, этнограф. Павел Аляксандраў, юрыст. Іван Здановіч, лекар. Канстанцін Вераніцын, аўтар паэмы «Тарас на Парнасе».

Катэгорыя:Грамадзянскія чыны * Катэгорыя:Табель аб рангах Катэгорыя:Пасады Расійскай імперыі