Вялі́кая Слі́ва. Сустракаецца таксама варыянт Бальша́я Слі́ва (, ) — вёска ў Слуцкім раёне Мінскай вобласці Беларусі. Уваходзіць у склад Ісернскага сельсавета.

Гісторыя У 1924—1954 гадах цэнтр Вялікасліўскага сельсавета. Да 28 мая 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Казловіцкага сельсавета«Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области». Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 .

Праз вёску працякае рака Вялікая Сліва (левы прыток ракі Случ).

Вядомыя асобы Сцяпан Еўдакімавіч Савіцкі (1923—1996 — беларускі спецыяліст у галіне тэхналогіі сілікатных і тугаплаўкіх неметалічных матэрыялаў, арганізатар адукацыі. Кандыдат тэхнічных навук (1955), прафесар (1971). Вольга Ільінічна Дуброўшчык (нар. 1944) — беларускі ўрач-хірург. Доктар медыцынскіх навук (1993), прафесар (1995). Сцяпан Сцяпанавіч Клімянкоў (нар. 1945) — беларускі спецыяліст у галіне парашковай металургіі.

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Ісернскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Слуцкага раёна