Вы́нішчы (, ), да 2006 года Вы́нісцы (, ) — вёска ў Слуцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Покрашаўскага сельсавета.
Назва У часы, калі слуцкія землі былі ў складзе Вялікага Княства Літоўскага, група палякаў за нейкую правіннасць была выселена з Польшчы і паселена асобна ў Слуцкім княстве. Пра іх можна сказаць, што яны былі вынішчаны, бо назаўжды выселены з родных мясцін. Адсюль і атрымала сваю першапачатковую назву Вынішчы.В. А. Жучкевіч. «Краткий топономическнй словарь Белоруссии». Мінск, выдавецтва БДУ, 1974
Гісторыя У 1663 г. згадваецца ў складзе Наваградскага ваяводства ВКЛLVIA, f. SA, b. 2.
З 1745 года ўзгадваецца капліца.Catholic.by — Вынішчы — парафія Нараджэння Cв. Яна Хрысціцеля
Да 1924 года ўваходзіла ў склад Грэскай воласці Слуцкага павета Мінскай губерні.
У 1926 годзе згадваецца школа. Навучанне праходзіла на беларускай або на польскай мове.
Падчас Вялікай Айчыннай вайны вёска ўцалела, як сведчаць мясцовыя жыхары, дзякуючы веры. 19 лютага 1943 года ў вёсцы было пастаўлена пяць крыжоў. Ужо 23 лютага было спалена 9 вёсак, а Вынісцы ацалелі. З таго часу кожны год 19 лютага жыхары сталі хадзіць вакол вёскі, падыходзілі да кожнага крыжа і прасілі, каб Бог засцярог ад вайны. Да крыжоў у Вынісцах і суседніх вёсках засталося асаблівае стаўленне: кожны вернік час ад часу прывязвае да крыжа светлую хустку з вышытым на ёй крыжам.Catholic.by — Вынішчы — вёска, якую ў вайну ўратавалі крыжы
У 1993 годзе пабудаваны новы касцёл.
У 2006 годзе вёска Вынісцы была перайменавана ў Вынішчы.Перечень изменённых наименований географических объектов
Насельніцтва +ГодЧалавек189750819246901998276
Канфесійны склад насельніцтва У 1857 годзе ў вёсцы пражываў 181 чалавек каталіцкага веравызнання.Списки населенных мест Минской губ. по уездам, приходам, еврейским обществам со сведениями об их расположении и народонаселении [Дело] : 1857 г. — 1857. — 803 л.. — (Фонд Центрального статистического комитета МВД. Опись № 4). 1. Территория России (коллекция). 2. Населенные места — Минская губерния. С. 340
Паводле перапісу насельніцтва 1897 года, у вёсцы пражывала 107 чалавек праваслаўнага веравызнання, 387 чалавек каталіцкага веравызнання.Населенные места Российской империи в 500 и более жителей с указанием всего наличного в них населения и числа жителей преобладающих вероисповеданий, по данным первой всеобщей переписи населения 1897 г. / предисл.: Н. Тройницкий. — Санкт-Петербург : типография «Общественная польза», 1905. — X, 270, 120 с. ; 27. — (Первая всеобщая перепись населения Российской империи 1897 г. / под ред. Н. А. Тройницкого) . — Указ. сокращений, принятых в тексте: с. VII. 1. Население — Вероисповедный состав — Россия — 1897; 2. Население — Переписи — Россия — 1897. С. 118
Славутасці
Каталіцкая капліца на могілках (пасля 1990) Капліца-надмагілле Каменныя крыжы
Спасылкі
Катэгорыя:Покрашаўскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Слуцкага раёна