Дра́чкава. Сустракаецца таксама варыянт Драчко́ва, Дра́чкаў, м. (, ) — аграгарадок у Смалявіцкім раёне Мінскай вобласці Беларусі. Уваходзіць у склад Драчкаўскага сельсавета.

Геаграфія Аграгарадок знаходзіцца за 26 км у напрамку на поўдзень ад горада Смалявічы, за 40 км ад Мінска, каля ракі Вожа. Праз Драчкава пралягае аўтамабільная дарога .

Насельніцтва 1997 год — 924 жыхары, 317 двароў.

Помнікі гісторыі і культуры Свята-Казьма-Дзям’янаўская царква (1875 г.) Брацкая магіла савецкіх воінаў і партызан.

Вядомыя асобы Святлана Мікалаеўна Макаева (нар. 1962) — заслужаны трэнер Украіныhttps://esu.com.ua/article-60563 Мікалай Апанасавіч Працько (1927—2000) — Герой Сацыялістычнай Працы (1971).

Літаратура  — С. 206.

Ліст карты N-35-81. Выданне 1981 г.

Спасылкі

Катэгорыя:Драчкаўскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Смалявіцкага раёна