Клянні́к. Сустракаецца таксама варыянт Цэнтра́льны Клянні́к (, ) — аграгарадок у Смалявіцкім раёне Мінскай вобласці Беларусі. Уваходзіць у склад Курганскага сельсавета.

У 1924—1957 гадах цэнтр Кленнікоўскага сельсаветаРашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 12 лістапада 1957 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1958, № 1..

Геаграфія Знаходзіцца за 26 км у напрамку на паўднёвы ўсход ад горада Смалявічы, за 64 км ад Мінска.

Насельніцтва 1998 год — 323 жыхары, 129 двароў.

Памятныя мясціны Брацкая магіла партызан. Брацкая магіла савецкіх воінаў і партызан.

Вядомыя асобы Мікола Нікановіч (1902—1944) — беларускі пісьменнік, перакладчык. Міхаіл Мікалаевіч Ганчарык (1899—1986) — беларускі вучоны, біёлаг, фізіёлаг раслін, пісьменнік

Літаратура  — С. 354.

Спасылкі

Катэгорыя:Курганскі сельсавет (Смалявіцкі раён) Катэгорыя:Населеныя пункты Смалявіцкага раёна