Антанас Гуда́йціс (; , г. , цяпер Літва — , , ЛітССР) — літоўскі жывапісец. Заслужаны дзеяч мастацтваў Літвы (1961). Народны мастак Літвы (1964). Народны мастак СССР (1985). У 1965 годзе ўзнагароджаны Дзяржаўнай прэміяй Літвы.

У 1926—1929 гг. вучыўся ў Каўнаскім універсітэце і ў Каўнаскай мастацкай школе, у 1929—1933 гг. — у Нацыянальнай школе прыкладнога мастацтва ў Парыжы.

Аўтар экспрэсіўных тэматычных кампазіцый, прасякнутых дынамікай жыцця: «Праца» (1929), «Рута адпачывае» (1962), «Па дарогах вайны» (1965—1967), «Нявесты» (1981). Піша таксама пейзажы (трыпціх «Літоўскі пейзаж», 1937; «Вечар», 1963), партрэты, тэатральныя дэкарацыі і інш. У творах Гудайціса паглыблены драматызм вобраза, псіхалагізм, узмоцненая роля фактуры жывапісу, колеру, сімволікі.

Літаратура Гудайціс Антанас //

Спасылкі

Катэгорыя:Заслужаныя дзеячы мастацтваў Літоўскай ССР Катэгорыя:Народныя мастакі Літоўскай ССР Катэгорыя:Народныя мастакі СССР Катэгорыя:Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі Літоўскай ССР Катэгорыя:Выпускнікі Універсітэта Вітаўта Вялікага Катэгорыя:Выпускнікі Каўнаскага інстытута дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва