Касцёл Дабравешчання Найсвяцейшай Дзевы Марыі і кляштар брыгітак — каталіцкі культавы комплекс, які існаваў y 1623—1830 гадах у паўночным прадмесці Брэста Пяскі.

Гісторыя Напачатку быў драўляны. Мураваны касцёл Дабравешчання Марыі асвячоны ў 1751; адначасова пабудаваны 2-павярховы кляштарны корпус, які застаўся незакончаным.

Пасля трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай у 1795 годзе касцёл і кляштар працягвалі дзейнічаць. Пры пабудове Брэсцкай крэпасці кляштар быў зачынены, y ім размяшчалася арыштанцкая рота. Пазней касцёл часткова зруйнавалі.

Пасля Другой сусветнай вайны савецкія ўлады зруйнавалі рэшткі касцёла і кляштара.

Архітэктура Увенчаны 8-граннай вежай храм меў незвычайны для беларускай архітэктуры авальны план з асобнай капліцай для манашак. Інтэр’ер быў аздоблены стукавай лепкай і 11 разьбянымі алтарамі. Існавалі гаспадарчыя будынкі: стайні, хлявы, свірны, карэтнік і інш. Да іх прымыкалі сад і агарод.

Уся тэрыторыя была абнесена мурам.

Галерэя

Літаратура

Габрусь Т. В. Мураваныя харалы: Сакральная архітэктура беларускага барока / Т. В. Габрусь. Мн.: Ураджай, 2001.— 287 с.: іл. ISBN 985-04-0499-X, с. 209—210.

Катэгорыя:Колішнія касцёлы Брэста Катэгорыя:Колішнія кляштары Беларусі Катэгорыя:1751 год у Беларусі Катэгорыя:Знішчаныя збудаванні Брэста Катэгорыя:Брыгіцкія кляштары Беларусі