Ашур-бел-нішэшу — кіраўнік г. Ашура, кіраваў прыблізна ў 1419—1410 гадах да н.э.

Біяграфія

Сын Ашур-нірары II. Ашур-бел-нішэшу аднавіў разбураную мітанійцамі сцяну «Новага горада» ў Ашуры, пабудаваную яшчэ пры Пузур-Ашуры III. Ён таксама аднавіў памежны дагавор з вавілонскім царом Караіндашам I, спасылаючыся на ранейшы дагавор таго ж Пузур-Ашура III.

Літаратура

Катэгорыя:Кіраўнікі Асірыі Катэгорыя:Кіраўнікі Азіі XV стагоддзя да н.э.