Бале́віца — возера ў Шумілінскім раёне Віцебскай вобласці, за 7 км на поўдзень ад гарадскога пасёлка Шуміліна, на поўнач ад вёскі Непароты, за 0,2 км на поўдзень ад возера Лескавічы, у басейне ракі Сечна.
Плошча паверхні 0,04 км². Даўжыня 0,34 км, найбольшая шырыня 0,16 км. Даўжыня берагавой лініі 0,82 км.
Схілы катлавіны вышынёй 15—20 м, пад хмызняком. На паўночным захадзе забалочаная пойма шырынёй да 150 м.
Літаратура
Спасылкі Агульная характарыстыка азёр Віцебскай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь» Морфаметрычныя параметры азёр Віцебскай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь»
Катэгорыя:Азёры Віцебскай вобласці Катэгорыя:Азёры Шумілінскага раёна