Біле́йца, Біле́іца — возера ў Шумілінскім раёне Віцебскай вобласці, за 18 км на паўднёвы ўсход ад гарадскога пасёлка Шуміліна, паміж вёскамі Івоніна і Пятніцкае, у басейне ракі Заходняя Дзвіна.
Плошча паверхні 0,03 км². Даўжыня 0,38 км, найбольшая шырыня 0,09 км. Даўжыня берагавой лініі 0,8 км.
Берагі пераважна нізкія, пясчаныя, парослыя хмызняком. На паўночным захадзе ўпадае ручай, на ўсходзе выцякае ручай у Заходнюю Дзвіну. Возера істотна зарастае.
Спасылкі Иванов-Смоленский В. Г. Все озёра Беларуси. Популярная иллюстрированная энциклопедия. Т. 1.
Катэгорыя:Азёры Шумілінскага раёна Катэгорыя:Басейн Заходняй Дзвіны