Ве́бер (абазначэнне: Вб, Wb) — адзінка вымярэння магнітнага патоку ў сістэме СІ.
Па азначэнню, змяненне магнітнага патоку праз замкнёны контур з хуткасцю адзін вебер за секунду наводзіць у гэтым контуры ЭРС, роўную аднаму вольту (гл. Закон Фарадэя). Праз іншыя адзінкі вымярэння СІ вебер выражаецца наступным чынам:
Вб = В·с = кг·м²·с−2·А−1
Адзінка названа ў гонар нямецкага навукоўца Вільгельма Эдуарда Вебера.
Кратныя і дзельныя адзінкі Дзесятковыя кратныя і дзельныя адзінкі ўтвораюць з дапамогай стандартных прыставак СІ.
Катэгорыя:Адзінкі вымярэння Катэгорыя:СІ