Елка сербскаяБеларуская ССР. Кароткая энцыклапедыя. Т. 2. С. 262. (Picea omorika) — рэдкі ў дзікай прыродзе від дрэў роду сямейства . Адна з самых распаўсюджаных у культуры елак.
Адкрыццё і назва
Для навуковай супольнасці елка сербская была адкрыта ў 1875 годзеЧаста паказваецца год адкрыцця 1877, аднак гэта няправільна, што пацвярджаецца, напрыклад, . на гары недалёка ад вёскі сербскім батанікам Ёсіфам ПанчычамFarjon, A. (1990). Pinaceae. Drawings and Descriptions of the Genera. Koeltz Scientific Books ISBN 3-87429-298-3.
Відавы эпітэт лацінскай назвы (omorika) ўзяты з сербскай мовы, дзе «оморика» — назва толькі гэтага віду елкі (астатнія называюцца «смрча»). Такім чынам, лацінскую назву гэтага віду можна перавесці як «Елка — сербская елка». У Сербіі гэты від таксама называюць («елка Панчыча»), у гонар першаадкрывальніка расліны.
Батанічнае апісанне
Гэта сярэдняга памеру вечназялёнае дрэва вышынёй 20-35 метраў, у выключных выпадках да 40 метраў вышынёй, з дыяметрам ствала да 1 метра. Крона вузкапірамідальная, амаль калонападобная; сукі адносна кароткія, адлеглыя адзін ад аднаго і прыўзнятыя.
Парасткі жаўтлява-карычневыя, і густа апушаныя. Хваінкі 10-20 мм даўжынёй, сціснутыя ў папярочным перасеку, а таксама сіне-зялёныя зверху і бела-блакітныя ніжэй. Паводле іншай крыніцы, іголкі 8-18 мм даўжынёй і 2 мм шырынёй, сціснутыя, з абодвух бакоў кілеватыя, знізу з двума белымі шырокімі вусцейкавымі каналамі, зверху бліскучыя, цёмна-зялёныя.
Шышкі 4-7 см даўжынёй, верацёнападобныя, цёмна-пурпуровыя (часам амаль чорныя) калі маладыя, пасля паспявання — цёмна-карычневага колеру. Па іншых дадзеных, шышкі яйкападобна-даўгаватыя, 3-6 см даўжынёй, бліскучыя, карычневыя, шматлікія ўжо на маладых раслінах. Лускавінкі закругленыя, слабазубчастыя.
Распаўсюджанне Эндэмік даліны ракі Дрына ў Заходняй Сербіі і Усходняй Босніі і Герцагавіне паблізу Вішаградзе. Яна расце толькі ў невялікім раёне плошчай каля 60 га, на вышынях паміж 800—1600 метрамі над узроўнем мора.
Прымяненне і культываванне
Па-за яе натуральнага арэала, Picea omorika мае вялікае значэнне ў садоўніцтве, як дэкаратыўнае дрэва ў вялікіх садках, у паўночнай Еўропе і Паўночнай Амерыцы цэніцца за вельмі прывабную форму кроны і здольнасць да росту на розных глебах, уключаючы шчолачныя, гліны, кіслотныя і пясчаныя глебы, хоць аддае перавагу вільготным суглінкам. Акрамя таго, вырошчваецца ў невялікіх колькасцях у лясной гаспадарцы для навагодніх елак, вытворчасці драўніны і паперы, асабліва ў паўночнай Еўропе, хоць яе павольны рост робіць яе менш важнай, чым або .
З-за абмежаванага арэала, яна не з’яўляецца асноўнай крыніцай харчавання для жывой прыроды, але яна забяспечвае прыкрыццё для птушак і дробных млекакормячых. Да ледніковых перыядаў плейстацэну, яна была распаўсюджаная на большай частцы Еўропы.
Зімаўстойлівая. Адносна дыма- і газаўстойлівая. Непатрабавальная да глебавых і кліматычных умоў.
Сарты У культуры распаўсюджаныя тыповая дзідападобная (высакагорная) форма, шырокакеглепадобная і розныя карлікавыя формы:
'Aurea' — ігліца прыгожая, жоўтая на працягу доўгага часу. У астатнім падобная на намінальную форму. 'Borealis' — высокая форма. У 21 год вышыня 8,7 м, дыяметр ствала 13/18 см. Штогадовы прырост 12 смЕлка на сайце Энциклопедия декоративных садовых растений . 'De Ruyter' De Ruyter, 1938. Паходзіць з Галандыі. Пірамідальная форма з нерэгулярным характарам нарастання парасткаў. Форма кроны няправільная. У 10-ці гадовым узросце вышыня каля 70 см, шырыня каля 40 см. Паводле іншай крыніцы: 140×90—100 см у 10 гадоў. Дарослыя расліны дасягаюць вышыні 2-3 м. Хваінкі кароткія, 5-10 мм, верхняя частка глянцавая, цёмна-зялёная, ніжняя серабрыстага колеру з двума белымі палоскамі. 'Expansa' — карлікавая форма без ствала, кроны ляжыць на зямлі, але рост магутны, канцы парасткаў злёгку прыўзнятыя, як у намінальнай формы. Вядомая з 1930 года. Выяўлена Белье ў Вестэрстэдзе. Арыгінал знаходзіцца ў батанічным садзе Тромпенберг (Ратэрдам). Памеры гэтай расліны ў 1984 годзе: 4 м у шырыню і 80 см у вышыню. 'Gnom' — шчыльнагалінастая шырока кілепадобная форма, у 20-гадовым узросце дасягае вышыні 1,5 м. Штогадовы прырост 2-3 см. Парасткі тонкія, гнутыя. Хваінкі вельмі калючыя, накіраваныя наперад, 10-15 мм даўжынёй, злёгку загнутыя, зверху з 4-5 белымі вусцяйковымі лініямі, знізу бліскучыя, зялёныя, у разрэзе чатырохгранныя. Селекцыянаваная ў Едзела ў 1951. Паводле іншай крыніцы, з’яўляецца не формай, а штучным гібрыдам Picea nigra × Picea omorica, створаным у Альдэнбургу селекцыянерам Едлахам (Германія). Вядома пад назвай Р. ×mariorika). 'Karel'. Карлікавая паўсферычная форма. Маладыя хваінкі зялёныя, затым шэра-зялёныя. У пяцігадовым узросце 25×30 смPicea omorika 'Karel' на сайце Библиотека хвойных растений, у дзесяцігадовым узросце меркаваная вышыня 50-60 см, шырыня 60—70 см. 'Minima' — карлікавая форма з вельмі кароткімі парасткамі, як у формы 'Nana'. Гэтая форма знойдзена ў гадавальніку Едзела, як «ведзьміна мятла». Паводле данах адабрана Едлахам у выніку селекцыі формы 'Nana'. У 10 гадоў вышыня 15-20 см, хваінка як у формы 'Nana', парасткі вельмі кароткія, крона круглявая. 'Nana' — шырока кеглепадобная, шчыльна галінастая, карлікавая форма вышынёй больш 3 м. Хваінкі няшчыльныя, радыяльныя, звонку блакітнага колеру. Атрымана ў 1930 годзе ў выніку мутацыі. 'Pendula Bruns' — павольнарослае дрэва вышынёй да 10 м, дыяметрам кроны 1-1,5 м. Выведзены ў Германіі ў 1930 годзе. Крона густая, з віслымі галінамі, больш вузкая, чым у елкі звычайнай. Кара чырванавата-шэрая, тонкалускавінкавая. Хвоя іголкападобная, цёмна-зялёная, з ніжняга боку з двума шырокімі светлымі палосамі. Гадавы прырост у вышыню — 10 см, у шырыню — 3 см. Святлалюбная расліна. 'Pendula'. Зборная назва. Пад гэтай назвай у гадавальніках знаходзяцца формы рознага выгляду: рост прамы, сукі віслыя, або абгінаюць ствол. 'Zuckerhut'. Канічная форма. Хваінкі злёгку павернутыя, ствараючы серабрыстае адценне.
Літаратура Farjon, A. (1990). Pinaceae. Drawings and Descriptions of the Genera. Koeltz Scientific Books ISBN 3-87429-298-3 Rushforth, K. (1987). Conifers. Helm ISBN 0-7470-2801-X Rushforth, K. (1999). Trees of Britain and Europe. Collins ISBN 0-00-220013-9
Катэгорыя:Елка Катэгорыя:Дрэвы Катэгорыя:Флора Еўропы Катэгорыя:Эндэмікі Сербіі