Кі́ран Джэймс Рыка́рда Гібс (; нар. , , Лондан, Вялікабрытанія) — англійскі футбаліст, абаронца. Ігрок нацыянальнай зборнай Англіі (2010—2015).

Клубная кар’ера Прафесійную кар’еру пачаў у 2007 годзе ў «Арсенале», куды перайшоў з акадэміі «Уімблдана» ў 2004.

У жніўні 2017 года перайшоў у «Вест Бромвіч Альбіён», падпісаўшы чатырохгадовы кантракт. У сакавіку 2021 года стала вядома, што ў ліпені па заканчэнні пагаднення з «Вест Бромвічам» абаронца папоўніць склад амерыканскага клуба «Інтэр Маямі». У лютым 2023 года па пагадненні бакоў разарваў кантракт з «Інтэр Маямі» і завяршыў кар’еру.

Міжнародная кар’ера

Гібс гуляў за зборную Англіі да 19 гадоў у адборачным турніры да чэмпіянату Еўропы 2008 і ў фінальнай стадыі чэмпіянату свету 2009Italy hold out against lively England, uefa.com. Retrieved 5 February 2014.England claim Greek scalp in vain, uefa.com. Retrieved 5 February 2014..

Гібс разам са сваім аднаклубнікам па «Арсенале» Тэа Уолкатам выступаў за зборную да 21 года на моладзевым чэмпіянаце Еўропы 2009, а пасля ў кваліфікацыі да чэмпіянату Еўропы 2011.

7 жніўня 2010 года Фабіа Капэла выклікаў Кірана ў нацыянальную зборную на таварыскі матч супраць зборнай Венгрыі. Ігрок выйшаў на поле пасля перапынку, замяніўшы Эшлі Коўла.

Кіран Гібс два сезоны пакутаваў ад траўм, аднак пасля набыў добрую форму і як след быў выкліканы новым трэнерам зборнай Роем Ходжсанам у зборную ў 2013 годзе.

Дасягненні «Арсенал»: Уладальнік Кубка Англіі (3): 2014, 2015, 2017 Уладальнік Суперкубка Англіі (2): 2014, 2015

Крыніцы

Спасылкі

Афіцыйная старонка

Катэгорыя:Футбалісты Англіі Катэгорыя:Ігракі зборнай Англіі па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Арсенал Лондан Катэгорыя:Ігракі ФК Норвіч Сіці Катэгорыя:Ігракі ФК Вест Бромвіч Альбіён Катэгорыя:Ігракі ФК Інтэр Маямі