Таду́ліна (, ) — вёска ў Смалявіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Усяжскага сельсавета.
Гісторыя У 1712 годзе згадваецца як вёска Калодзежы (Калодзезі) ў складзе маёнтка Прылепы, уласнасці Кіеўскага мітрапаліта, у Мінскім ваяводстве ВКЛНГАБ у Мінску, ф. 1727, воп. 1, спр. 7, с. 1100.
Утворана ў 1977 годзе шляхам аб’яднання вёсак Вялікія Калодзезі, Малыя Калодзезі і хутара ТадулінаРашэнні выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 22 жніўня і 26 верасня 1977 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1977, № 29 (1547)..
Да 16 снежня 2009 года вёска ўваходзіла ў склад Прылепскага сельсаветаРашэнне Мінскага абласнога савета дэпутатаў ад 16.12.2009 № 231 «Аб змяненні адміністрацыйна-тэрытарыяльнага падзелу Мінскай вобласці» .
Спасылкі
Катэгорыя:Усяжскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Смалявіцкага раёна