Жо́ўты Брод (, ) — вёска ў Салігорскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Доўгаўскага сельсавета.

Геалогія На паўднёва-ўсходняй ускраіне вёскі знаходзіцца Жаўтабродскае радовішча глін. Лінзападобны паклад звязаны з лімнагляцыяльнымі адкладамі сожскага ледавіка. Ва ўскрышы пяскі, супескі. Гліны карычневыя, цёмна-бурыя, шчыльныя, тлустыя, пластычныя, з праслойкамі пяскоў і супескаў, у ніжняй частцы карыснай тоўшчы ўключэнні жвіру і галькі. Карысная тоўшча падсцілаецца пяскамі.

Спасылкі

Катэгорыя:Доўгаўскі сельсавет (Салігорскі раён) Катэгорыя:Населеныя пункты Салігорскага раёна