Цясо́ва. Сустракаецца таксама варыянт Цясо́ў, м. (, ) — вёска ў Салігорскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Зажэвіцкага сельсавета.
Да 30 кастрычніка 2009 года вёска ўваходзіла ў склад Пагосцкага сельсаветаРашэнне Мінскага абласнога савета дэпутатаў ад 30.10.2009 №219 «Аб змяненні адміністрацыйна-тэрытарыяльнага падзелу Мінскай вобласці» .
Знаходзіцца за 12 км у напрамку на паўночны ўсход ад Салігорска, за 130 км ад Мінска.
Насельніцтва 2003 год — 737 жыхароў у 344 дварах.
Памятныя мясціны Магіла савецкага воіна. Помнік землякам, загінуўшым у Вялікую Айчынную вайну.
Вядомыя асобы Леанід Сцяпанавіч Шабека (1941—2021) — беларускі спецыяліст у галіне апрацоўкі металаў ціскам, тэорыі і методыкі навучання матэматыцы, начартальнай геаметрыі.
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Зажэвіцкі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Салігорскага раёна