Ліпнікі́ (, ) — пасёлак у Салігорскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Чыжэвіцкага сельсавета.
Гісторыя У другой палове XIX стагоддзя назву Ліпнікі мелі два фальваркі, адзін з якіх належаў памешчыку Амбражэвічу, а іншы — князю Гогенлоэ. У пачатку XX стагоддзя фальваркі адносіліся да Чапялёўскай сельскай грамады Старобінскай воласці Слуцкага павета Мінскай губерні.
Насельніцтва XIX стагоддзе: 1897 — 10 чал. (першы фальварак), 40 чал. (другі фальварак) XX стагоддзе: 1917 — 80 чал.; 1970 — 102 чал. XXI стагоддзе: 1 студзеня 2004 — 30 чал.
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Чыжэвіцкі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Салігорскага раёна