Ка́валічы (, ) — аграгарадок у Старадарожскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Новадарожскага сельсавета. Знаходзяцца за 15 км на паўночны ўсход ад Старых Дарог, за 163 км ад Мінска, за 6 км ад чыгуначнай станцыі Фалічы на лініі Баранавічы - Асіповічы. Насельніцтва—119 чалавек (2013). Транспартныя сувязі па мясцовай дарозе і далей па аўтадарозе Івацэвічы - мяжа Расіі.

Гісторыя Вядомы з пачатку як засценак Новадарожскай воласці Бабруйскага павета Мінскай губерніГарады і вёскі Беларусі. Т.?. -- С.?;. У лютым-снежні 1918 года акупавана войскамі кайзераўскай Германіі, са жніўня 1919 г. да ліпеня 1920 г. - войскамі Польшчы. З 1919 г. у БССР. З 20.8.1924 г. у Новадарожскім с\с Старадарожскага р-на Слуцкай, з 9.6.1927 г. -- Бабруйская акругі (да 26.7.1930). У 1929 годзе арганізаваны калгас "Чырвоны пуцілавец". З 20.2.1938 г. у Мінскай вобласці.

З 27 чэрвеня 1941 г. да 28 чэрвеня 1944 г. вёска акупавана нямецка-фашысцкімі захопнікамі, 6 вяскоўцаў загінула на фронце. У час вайны калгас разрабаваны, страты склалі 4 226 369 рублёў.

Калгас абноўлены ў верасні 1944 г., самастойна існаваў да 1950 года. З 20.9.1944 года вёска ў Бабруйскай, з 8.1.1954—у Мінскай абласці. З 25.12.1962 года ў Слуцкім, з 30.7.1966 г. у Старадарожскім раёне. У 1987 годзе цэнтр калгаса "Герой працы".

У 2013 годзе цэнтр ТАА "Аграфірма "Фалічы"", механічны двор з майстэрняй, жывёлагадоўчыя фермы, бібліятэка-клуб, фельчарска-акушэрскі пункт, магазін, лазня.

Планіровачна вёска складаецца з 2 паралельных вуліц, галоўная, з якіх з'яўляецца працягам пад'язной дарогі. Гаспадарчая зона знаходзіцца на захадзе і паўднёвым захадзе паселішча.

Дзве брацкія магілы савецкіх воінаў, загінулых у Вялікую Айчынную вайну.

Насельніцтва пач. ХХ ст. -- 25 двароў, 153 жыхары 1917 год—46 двароў, 220 жыхароў 2013 год—51 гаспадарка, 119 жыхароў. 1926 год—57 двароў, 205 жыхароў 1956 год—157 жыхароў. 1987 год—71 гаспадарка, 193 жыхары 1997 год—74 гаспадаркі, 174 жыхары.

Спасылкі

Катэгорыя:Новадарожскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Старадарожскага раёна