Па́сека () — аграгарадок у Старадарожскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Пасецкага сельсавета.
Знаходзіцца за 16 км у напрамку на поўдзень ад Старых Дарог, за 163 км ад Мінска.
Геалогія За 1 км на паўднёвы захад ад вёскі знаходзіцца Пасецкае радовішча глін. Паклад у выглядзе адорвеня неагенавага ўзросту залягае ў тоўшчы канцова-марэнных адкладаў сожскага ледавіка. Слаістыя гліны з праслоямі супескаў і пяскоў, з жвірам і галькай, пры дабаўленні пяску прыдатныя на выраб цэглы.
Насельніцтва 2000 год — 430 жыхароў у 195 дварах.
Памятныя мясціны
Брацкая магіла савецкіх воінаў і партызан. Старыя хрысціянскія могілкі
Вядомыя асобы Мікалай Аркадзевіч Розум (нар. 1958) — беларускі дзяржаўны дзеяч. Уладзімір Уладзіміравіч Усеня (нар. 1958) — беларускі вучоны ў галіне лесазнаўства.
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Пасецкі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Старадарожскага раёна