Стары́я Даро́гі. Сустракаецца таксама варыянт Даро́гі (, ) — аграгарадок у Старадарожскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Старадарожскага сельсавета.

Гісторыя Першы пісьмовы ўспамін пра сяло Дарогі ў складзе Глускай воласці Слуцкага княства датуецца 1524 годам. У розныя часы мясцовасць знаходзілася ва ўладанні Гальшанскіх, Хадкевічаў, Алелькавічаў.

Пад 1582 годам Дарогі згадваюцца як мястэчка на Слуцка-Бабруйскім гасцінцы. У 1612 годзе мясцовасць перайшла да Радзівілаў. У сяр. XVII ст. Дарогі сталі цэнтрам воласці. Станам на 1647 у мястэчку было 95 дамоў. У Трынаццацігадовую вайну (1654—1667) Дарогі значна пацярпелі ад маскоўскіх захопнікаў. На 1668 тут засталося 34 двары, 3 вуліцы, сядзібы з жылымі і гаспадарчымі пабудовамі.

У канцы XVII стагоддзя за 6 км на ўсход з’явілася яшчэ адно паселішча Дарогі (суч. Новыя Дарогі) і мястэчка пачалі зваць Старыя Дарогі. У 1695—1744 гадах мясцовасць знаходзілася ў ліку Нойбургскіх маёнткаў. У 1791 мястэчка ўвайшо ў склад Случарэцкага павета.

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Старыя Дарогі апынуліся ў складзе Расійскай імперыі. Статус паселішча панізілі да вёскі, якая з 1828 знаходзілася ва ўладанні Вітгенштэйнаў. У 1846 годзе Старыя Дарогі перайшлі ў дзяржаўны скарб. Па стане на 1886 год тут было 40 двароў, паштовая станцыя.

У 1896 годзе за 2 км на захад ад вёскі збудавалі станцыю на вузкакалейнай чыгунцы мясцовага значэння Асіповічы — Старыя Дарогі. Вакол новай станцыі паступова сфарміравалася новае паселішча, якое дала пачатак сучаснаму гораду Старыя Дарогі. У цяперашні час гораду Старыя Дарогі па памылцы прыпісваюць гісторыю аднайменнага мястэчка.

Насельніцтва

Вядомыя асобы Васіль Ануфрыевіч Праташчык (1921—1994) — вучоны-хімік, доктар хімічных навук.

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Старадарожскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Старадарожскага раёна