Трасця́нка, Крапіўна — рака ў Хоцімскім і Касцюковіцкім раёнах Магілёўскай вобласці Беларусі, левы прыток ракі Беседзь (басейн Дняпра).

Даўжыня ракі 19 км. Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,1 м/км. Плошча вадазбору 84 км². Пачынаецца прыкладна за 2,2 км у напрамку на ўсход ад вёскі Яленаўка (Хоцімскі раён). Упадае ў Беседзь прыкладна за 0,7 км на паўночны ўсход ад вёскі Бялынкавічы (Касцюковіцкі раён). Вадазбор на паўднёвым усходзе Аршанска-Магілёўскай раўніны. Рэчышча Трасцянкі ў верхнім і сярэднім цячэнні (на працягу 8,4 км, ад вёскі Яленаўка да вёскі Вялікая Крапіўня) каналізаванае.

Каля ракі вёскі Яленаўка, Сафонаўка, Каласоўка, Вялікая Крапіўня, Малая Крапіўня.

Зноскі

Літаратура

Ліст карты N-36-101. Выданне 1989 года. Стан мясцовасці на 1985 год.

Спасылкі Общая характеристика речной сети Могилёвской области (в разрезе районов) // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь»

Катэгорыя:Рэкі Хоцімскага раёна Катэгорыя:Рэкі Касцюковіцкага раёна Катэгорыя:Прытокі Беседзі