Таранхаява́ган — у міфалогіі паўночнаамерыканскіх індзейцаў іракезаў бог — сусветастваральнік і апякун палявання.
Таранхаяваган і яго брат-блізнё антаганіст Тавіскаран, бог зімы, холаду і змроку, стваралі сусвет паводле ўласнага разумення: Таранхаяваган — занадта добрым, яго брат — вельмі дрэнным. Гэта скончылася паядынкам, у якім Тавіскаран быў забіты. Таранхаяваган перамог племя волатаў-людаедаў і вялікага гарбуна Хадугону, які ўвасабляў хваробы і смерць.
Зноскі
Літаратура
Катэгорыя:Міфалогія індзейцаў Паўночнай Амерыкі Катэгорыя:Іракезская міфалогія Катэгорыя:Багі