Дональд II Вар'ят (, , памёр у 900) — кароль Альбы (Шатландыі) з 889, сын караля Канстанціна I. Сваю мянушку «Вар'ят» (Dásachtach) Дональд атрымаў у «Прароцтве Берхана», але прычына яе ўзнікнення не вядомая.
Біяграфія Дональд стаў каралём Альбы (Шатландыі) пасля смерці або звяржэнне Гірыка (Giric mac Dúngail). Дата яго ўзыходжання на прастол дакладна невядомая, але звычайна за яе прымаецца 889 год. Падчас кіравання Дональда вікінгі працягвалі рабаваць Шатландыю. Ён спачатку перамог іх у бітве пры Інісібсаліяне, але затым быў разбіты і загінуў пры Данатары.
Хроніка Каралёў Альбы паведамляе пра яго: «Дональд, сын Канстанціна, трымаў каралеўства на працягу 11 гадоў [889-900]».
Дональд быў апошнім кіраўніком, якога згадваюць з тытулам «кароль піктаў».
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Каралі шатландскія Катэгорыя:Мак-Альпіны Катэгорыя:Каралі піктаў Катэгорыя:Кіраўнікі Еўропы IX стагоддзя Катэгорыя:Забітыя манархі Катэгорыя:Асобы, чыя дата нараджэння не вызначана