__NOTOC__ Эбрук, або Эўраўк — брыцкая дзяржава Старажытнай Поўначы, якая існавала прыблізна з 383 года на тэрыторыі сучаснай Англіі. Сталіца — горад Эбрук (сучасны Ёрк).
З'явілася каля 383 года, калі Магн Максім пакінуў Брытанію і кіраўніком Эбрука стаў Коэль Стары.
Каралеўства Эбрук размяшчалася на тэрыторыях сучасных графстваў Нартумберленд, Камбрыя, Дарэм, Паўночны Ёркшыр, Ланкашыр, Заходні Ёркшыр, Усходні райдынг Ёркшыра, Паўночны Лінкальншыр, Паўднёвы Ёркшыр, Вялікі Манчэстэр, Чэшыр і Дэрбішыр, гэта значыць тэрыторыя ўсёй паўночнай часткі сучаснай Англіі.
Каралі Коэль Стары (383—420) Кенеу ап Коэль (420—450) Мор ап Кенеу (450—470) Эйніян ап Мор (470—495) Артуіс ап Мор (495—500) Эліфер ап Артуіс (500—560) Перэдур ап ЭліферМагчыма, Перэдур паслужыў прататыпам героя рыцарскіх раманаў Персіваля (Перадзір і Гургі ). (560—580) Элідыр ап Эліфер (580) Гургант ап Перэдур (580—?) Кадвалан ап Кадван (633-634)
Спасылкі Эўраўк Ebrauc
Катэгорыя:Гісторыя Вялікабрытаніі Катэгорыя:Брыцкія каралеўствы «Старажытнай Поўначы»