Бу́тыка, Бу́тыкі — возера ў Віцебскім раёне Віцебскай вобласці, за 20 км на паўночны захад ад горада Віцебск, каля вёскі Доўжа, на паўднёвы ўсход ад возера Лосвіда, у басейне ракі Храпаўлянка.
Плошча паверхні 0,09 км². Даўжыня 0,5 км, найбольшая шырыня 0,2 км. Найбольшая глыбіня 4 м.
Возера складаецца з двух плёсаў — паўночна-ўсходняга і паўднёва-заходняга, злучаных пратокай.
Літаратура
Спасылкі Агульная характарыстыка азёр Віцебскай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь» Морфаметрычныя параметры азёр Віцебскай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь»
Катэгорыя:Азёры Віцебскага раёна Катэгорыя:Басейн Лужаснянкі