thumb|right|Філіп, апостал Філіп — апостал, нарадзіўся ў галілейскім горадзе Віфсаідзе. Сярод апосталаў, паводле біблейскага падання, займаў пятае месца. Прапаведаваў у Скіфіі і Фрыгіі, дзе быў распяты на крыжы ў часы імператара Даміцыяна.

У Новым Запавеце

У спісах сінаптычных Евангелляў Філіп падаецца як адзін з апосталаў. У Евангеллі ад Яна апісваецца пакліканне Філіпа як вучня Ісуса (Ян. 1:43). Філіп апісваецца, як вучань з горада Віфсаіды і звязваецца з Андрэем і Пятром, якія былі з таго ж горада. Ён таксама быў сярод тых, што знаходзіліся разам з Янам Хрысціцелям, калі апошні ўпершыню назваў Ісуса Божым Ягняці. Таксама, Філіп быў тым, хто прывёў Нафанаіла (які звычайна атаясамліваецца з Варфаламеем) да Ісуса. Некаторыя даследчыкі лічаць, што Філіп быў сярод прысутных на вяселлі ў КанеButler, Alban. «St. Philip, Apostle», The Lives or the Fathers, Martyrs and Other Principal Saints, Vol. V, D. & J. Sadlier, & Company, 1864 .

З усіх чатырох Евангелляў, Філіп займае найбольш важнае месца ў Евангеллі ад Яна. Філіп пытаецца ў Ісуса, як накарміць 5000 чалавекKirsch, Johann Peter. «St. Philip the Apostle.» The Catholic Encyclopedia. Vol. 11. New York: Robert Appleton Company, 1911. 10 Aug. 2014. Пазней ён з'яўляецца як прадстаўнік грэчаскай абшчыны. Філіп мае грэчаскае імя і, магчыма, размаўляў на грэчаскай мове. Ён кажа Андрэю, што грэкі хочуць убачыць Ісуса, і разам яны паведамляюць пра гэта Ісусу. Падчас Апошняй Вячэры, калі Філіп папрасіў Ісуса паказаць ім Айца, ён такім чынам дае Ісусу магчымасць вучыць Сваіх вучняў аб адзінстве Айца і Сына.

Апостала Філіпа трэба не блытаць з апосталам евангелістам Філіпам, які быў прызначаны разам са Стэфанам, каб сачыць за дабрачыннымі размеркаваннямі (Дз. 6:5).

Катэгорыя:12 апосталаў