Станіслаў Антоні Бужынскі () — дзяржаўны дзеяч Рэчы Паспалітай. Кашталян берасцейскі (1748—1752) і кашталян смаленскі (1752—1763).

Біяграфія Займаў урады скарбніка смаленскага, старосты краснасельскага, з 1732 года інстыгатар вялікі літоўскі. З 1748 года кашталян берасцейскі, у 1752—1763 гадах кашталян смаленскі. Таксама быў паслом на соймы 1732, 1733 (выступаў на ім за абранне каралём Станіслава Ляшчынскага), 1738, 1740, 1744, 1746 гадоў; дэпутатам Трыбунала Вялікага Княства Літоўскага ў 1736 годзе.

Падтрымліваў Чартарыйскіх. Пасля смерці жонкі адмовіўся ад грамадскай дзейнасці, уступіў у ордэн езуітаў. Сабраў для апублікавання найважнейшыя пастановы соймаў Польшчы і Рэчы Паспалітай да сярэдзіны XVIII стагоддзя (выдадзены ў 1765 годзе яго сынам Тадэвушам Бужынскім).

У 1769 годзе быў адзначаны Ордэнам Белага Арла.

Крыніцы

Літаратура

Станіслаў Антоні Катэгорыя:Сенатары Рэчы Паспалітай Катэгорыя:Кашталяны смаленскія Катэгорыя:Кашталяны берасцейскія Катэгорыя:Інстыгатары вялікія літоўскія Катэгорыя:Скарбнікі смаленскія Катэгорыя:Старосты краснасельскія Катэгорыя:Езуіты Катэгорыя:Дэпутаты Сойма Рэчы Паспалітай Катэгорыя:Дэпутаты Трыбунала Вялікага Княства Літоўскага