Дзе́шчанка (, ) — аграгарадок ва Уздзенскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Дзешчанскага сельсавета.
Паселішча заснавана ў 1818 годзе.
Да 30 кастрычніка 2009 года вёска ўваходзіла ў склад Азерскага сельсавета.
15 верасня 2010 года на базе Дзешчанскага дзіцячага сада-сярэдняй школы створаны музей бульбы. Раней на месцы школы размяшчалася эксперыментальная база імя Суворава, дзе вырошчвалі новыя сарты бульбы беларускай селекцыі. Таксама тут праводзяць фестываль-кірмаш «Бульбяны фэст». 11 верасня 2021 года ў Дзешчанцы ўсталяваны сімвалічны знак бульбе.
5 сакавіка 2025 года да Дзешчанкі далучана вёска Малая Дзешчанка.
Культура
Нематэрыяльная спадчына
Мастацкія практыкі саломапляцення Мінскай вобласці — .
Вядомыя асобы Уладзімір Пятровіч Тарасік — беларускі вучоны ў галіне праектавання аўтамабільнага транспарту.
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Дзешчанскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Уздзенскага раёна