Гарадо́к (, ) — вёска ў Чэрвеньскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Лядскага сельсавета.
Гісторыя За 1 км на паўднёвы усход ад вёскі знаходзіцца гарадзішча жалезнага веку, што сведчыць аб засяленні тутэйшых мясцін у старажытнасці.
Вядома ў 18 стагоддзі як мястэчка Мінскага ваяводства ВКЛ. У 1730 г. царква, карчма, млын, у маёмасці І. Язерскага. Пасля другога падзела Рэчы Паспалітай (1793) у складзе Расійскай імперыі. У 1799 г. мястэчка Мінскага павета Мінскай губерні, уніяцкая царква, у маёмасці А. Хмары. У 1917 г. вёска ў Якшыцкай воласці Ігуменскага павета Мінскай губерні, 12 двароў. З 20.08.1924 г. ў Стара-Лядзенскім (Лядзенскім) с/с Чэрвеньскага раёна Мінскай акругі (да 26.07.1930 г.), з 20.02.1938 г. ў Мінскай вобласці. У 1929 г. створаны калгас «Чырвоны Гарадок», які ў 1932 г. аб’ядноўваў 13 двароў. У Вялікую Айчынную вайну з пачатку ліпеня 1941 г. да пачатку ліпеня 1944 г. вёска была акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі, у наваколлі вёскі дзейнічалі партызаны брыгады «Чырвоны Сцяг»; на франтах загінулі 8 вяскоўцаў. У 1980-я гг. уваходзіла ў склад саўгаса «Ляды».
Насельніцтва 1730 г — 11 двароў, 29 мужчынскіх душ 1799 г. — 12 двароў, 141 жыхар 1917 г. — 12 двароў, 90 жыхароў (перапіс) 1926 г. — 17 двароў, 115 жыхароў 1960 г. — 112 жыхароў 1997 г. — 9 гаспадарак, 12 жыхароў 2013 г. — 2 гаспадаркі, 2 жыхары
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Лядскі сельсавет (Чэрвеньскі раён) Катэгорыя:Населеныя пункты Чэрвеньскага раёна