Рудашы́ (, ) — вёска ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Гарадзішчанскага сельсавета. Размешчана за 40 км на паўночны ўсход ад Баранавіч, за 24 км ад чыгуначнай станцыі Пагарэльцы. Насельніцтва 14 жыхароў, 11 гаспадарак (2005).

Гісторыя У 1909 годзе ў Цырынскай воласці Навагрудскага павета Мінскай губерні.

З 1921 года ў складзе Польшчы, у Цырынскай гміне Навагрудскага павета.

Да 26 чэрвеня 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Карчоўскага сельсавета.

Насельніцтва XX стагоддзе: 1909 — 6 двароў, 66 жыхароў. 1921 — 11 двароў, 75 жыхароў. 1959 — 103 жыхары. 1970 — 70 жыхароў. 1998 — 24 двары, 72 жыхары. XXI стагоддзе: 2005 — 14 жыхароў, 11 гаспадарак.

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Гарадзішчанскі сельсавет (Баранавіцкі раён) Катэгорыя:Населеныя пункты Баранавіцкага раёна