Які́мавічы (, ) — вёска ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Крошынскага сельсавета. Размешчана за 10 км на ўсход ад Баранавіч.

Гісторыя Паводле пісьмовых крыніц вядомы з XVI ст. як сяленне Берасцейскага павета Вялікага Княства Літоўскага. Паводле перапісу 1897 годзе ў Дараўскай воласці Навагрудскага павета Мінскай губерні.

З 1921 года ў складзе Польшчы, у Дараўскай гміне Баранавіцкага павета Навагрудскага ваяводства.

З 1939 года ў БССР. З 15 студзеня 1940 года ў Навамышскім раёне Баранавіцкай, з 8 студзеня 1954 года Брэсцкай абласцей, з 8 красавіка 1957 года ў Баранавіцкім раёне.

У Вялікую Айчынную вайну з канца чэрвеня 1941 года да 8 ліпеня 1944 года акупіраваны нямецка-фашысцкімі захопнікамі. На фронце загінуў адзін вясковец.

З 16 ліпеня 1954 года па 22 сакавіка 1962 года вёска ўваходзіла ў склад Лаўрынавіцкага сельсаветаРашэнні выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 15 студзеня і 22 сакавіка 1962 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1962, № 19 (978)., да 26 чэрвеня 2013 года — у склад Каўпеніцкага сельсавета.

У 1970 годзе да вёскі далучана вёска Адахаўшчына IIРашэнні выканаўчага камітэта Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 16 лістапада, 21 снежня 1970 г. і 21 студзеня 1971 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1971, № 6 (1308)..

Інфраструктура Працуе магазін.

Насельніцтва XX стагоддзе: 1909 — 50 двароў, 328 жыхароў. 1921 — 23 дамы, 122 жыхары. 1959 — 171 жыхар. 1970 — 152 жыхары. 1998 — 41 двор, 75 жыхароў. XXI стагоддзе: 2005 — 58 жыхароў, 26 гаспадарак.

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Крошынскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Баранавіцкага раёна