Дзяра́жня — возера ў Расонскім раёне Віцебскай вобласці, за 21 км на паўночны захад ад гарадскога пасёлка Расоны, за 3,5 км на паўночны ўсход ад вёскі Мілавіды, у басейне ракі Свольна.
Плошча паверхні 0,06 км². Даўжыня 0,3 км, найбольшая шырыня 0,25 км. Даўжыня берагавой лініі 0,88 км.
Знаходзіцца ў лесе. Схілы катлавіны вышынёй да 5 м. Авальная катлавіна акружана забалочанай поймай.
Літаратура
Ліст карты N-35-9. Выданне 1987 года. Стан мясцовасці на 1984 год.
Спасылкі Агульная характарыстыка азёр Віцебскай вобласці // Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь» Морфаметрычныя параметры азёр Віцебскай вобласці // Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь»
Катэгорыя:Азёры Расонскага раёна Катэгорыя:Басейн Свольны