175px|right|thumb|Сучасная мадэль аквілы

Аквіла ( — «арол») — знак легіёна ў старажытнарымскай арміі ў выглядзе арла, зроблены са срэбра ці золата і размешчаны на тычцы, часта ўпрыгожаны металічнымі кольцамі (). З'явіўся разам з рэформай Марыя. Воіна, які нёс аквілу на маршы, называлі аквіліферам ().

Аквілу, сімвал арла, глыбока шанавалі, бо арол лічыўся сімвалам Юпітэра. Страта аквілы на полі бою лічылася невагоднай ганьбай (легіён, які страціў аквілу, павінен быў быць расфарміраваны), таму рымскія салдаты былі гатовыя памерці за тое, каб вярнуць сімвал. Аквілу ўвесь час трымалі ў пакоі, вядомым як , які знаходзіўся пад аховай першага цэнтурыёна легіёна (). … за імі насілі сцягі і пасярод іх арла, якога рымляне маюць на чале кожнага легіёна. Як цар птушак і наймацнейшая з іх, арол служыць ім эмблемай панавання і прадвеснікам перамогі над усякім ворагам, супраць якога яны выступаюць.

Цікавыя факты У рамане Розмэры Саткліф «Арол Дзявятага легіёна» і яго экранізацыі (2011) у імі галоўнага героя (Марк Флавій Аквіла) адлюстравана назва гэтага знака легіёна.

Гл. таксама Рымскі штандар Сцяганосец

Спасылкі

Signa Militaria, by James Yates, in the public domain A Dictionary of Greek and Roman Antiquities (pp. 1044—1046)

Катэгорыя:Войска Старажытнага Рыма Катэгорыя:Арлы