«Максі́м Танк: На скразняка́х стаго́ддзя» — кніга, напісаная беларускім пісьменнікам Міколам Мікулічам і выдадзеная ў 1999 годзе выдавецтвам «Мастацкая літаратура» тыражом экземпляраў.
Змест У літаратурным творы робіцца спроба асэнсаваць феномен Максіма Танка — паэта і чалавека, асобы першай велічыні ў гісторыі беларускай літаратуры XX стагоддзя. Прыводзячы свае гутаркі з Максімам Танкам у апошнія гады яго жыцця, выкарыстоўваючы старонкі эпісталярнай спадчыны народнага паэта, шматлікія архіўныя матэрыялы і іншае, аўтар раскрывае філасафска-патрыятычныя асновы яго жыцця і творчасці, веру ў духоўна-маральныя каштоўнасці чалавека.
Праблематыка і крытыка твора Мікола Мікуліч адзначае пра прадмет даследавання:
Пісьменнік Леанід Дранько-Майсюк спасылаецца на кнігу пры высвятленні пытання зносін Максіма Танка з Браніславам Тарашкевічам, перавозу маладым паэтам забароненай літаратуры і яго арышту ўладамі Польскай Рэспублікі.
Кандыдат філалагічных навук Анатоль Літвіновіч назваў кнігу насычанай цікавымі фактамі, назіраннямі і абагульненнямі.
Удзел у выстаўках і рэйтынгах Кніга — удзельнік віртуальнай выстаўкі «Рэаліі жыцця Максіма Танка» Магілёўскай абласной бібліятэкі імя У. І. Леніна.
Кніга ўдзельнічала ў адборы да рэйтынга «Сто беларускіх кніг ХХ стагоддзя», які фарміраваўся па выніках апытання чытачоў газеты «Наша Ніва». Было адзначана, што гэта літаратурная праца адна з першых па смерці пісьменніка спробаў асэнсаваць феномен Максіма Танка.
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі Леанід Дранько-Майсюк: Максім Танк (раздзел з кнігі «У Вільні і больш нідзе») на сайце арганізацыі Саюз беларускіх пісьменнікаў
Катэгорыя:Дакументальная проза Катэгорыя:Кнігі 1999 года Катэгорыя:Максім Танк