Оскар Рыгоравіч (Ошэр Гдальевіч) Плісан (; ,  — , ) — беларускі вучоны ў галіне хірургіі, кандыдат медыцынскіх навук (1937), дацэнт (1939).

Біяграфія Сын рамесніка Гдаля Лейбавіча Плісана. Скончыў медыцынскі факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта ў 1926 годзе. Навуковы супрацоўнік кафедры нармальнай анатоміі БДУ (1927). Клінічны ардынатар, асістэнт, дацэнт кафедраў агульнай хірургіі, шпітальнай хірургіі Беларускага (Мінскага) медыцынскага інстытута (1933—1941).

У гады Вялікай Айчыннай вайны хірург палявых шпіталяў, старшы інспектар-хірург кіравання палявых эвакашпіталяў арміі (1941—1945).

Дацэнт кафедры факультэцкай хірургіі Мінскага медыцынскага інстытута (1945—1966), адначасова галоўны хірург Мінскага абласнога аддзела аховы здароўя (1950—1954), галоўны ўролаг Мінскага гарадскога аддзела аховы здароўя (1950—1966). Выконваў абавязкі загадчыка кафедры факультэцкай хірургіі Мінскага медыцынскага інстытута (1954—1955).

Навуковая дзейнасць Аўтар больш за 40 навуковых прац. Член праўлення Беларускага таварыства уролагаў.

Сярод апублікаваных прац: «Клиника и лечение травматических остеомиелитов костей таза», 1944; «Камнеобразование в мочевой системе в связи с военной травмой», 1945; «К вопросу о профилактике и лечении газовой инфекции», 1948.

Спасылкі Плисан Оскар Григорьевич (Ошер Гдальевич) (18.04(01.05).1902-15.05.1990) Знаменитые и юбилейные даты истории медицины Беларуси. 2012.

Катэгорыя:Хірургі СССР Катэгорыя:Медыкі Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Хірургі Беларусі