Давыд Майсеевіч (Моўшавіч) Голуб; , — , ) — беларускі вучоны ў галіне анатоміі. Доктар медыцынскіх навук (1936), прафесар (1935). Заслужаны дзеяч навукі БССР (1971). Адзін з заснавальнікаў даследаванняў у СССР.
Біяграфія Паходзіў з сям’і настаўніка Майсея (Моўшы) Беркавіча Голуба. Дзядзя — Кушаль Беркавіч Голуб — загадчык İгуменскай Талмуд-Торы. Скончыў медыцынскі факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1926). Навуковы супрацоўнік кафедры нармальнай анатоміі БДУ, Беларускага медыцынскага інстытута (1926—1931); выкладчык (1931—1932), дацэнт кафедры (1932—1934), адначасова супрацоўнік Інстытута псіханеўралогіі (фізіялогіі) АН БССР (1933). Загадчык кафедры нармальнай анатоміі Мінскага медыцынскага інстытута (1934—1941 і 1943—1975).
У перыяд Вялікай Айчыннай вайны загадчык кафедры нармальнай анатоміі (1941—1943), адначасова яго прарэктар; загадчык кафедры нармальнай анатоміі Беларускага медыцынскага інстытута ў Яраслаўлі (1943—1944).
Дэкан лячэбнага факультэта Мінскага медыцынскага інстытута, кіраўнік і ўдзельнік работ па аднаўленні Мінскага медыцынскага інстытута, яго анатамічнага корпуса (1944—1945). Абраны акадэмікам АН БССР (1960). З 1975 кіраўнік лабараторыі марфалогіі нервовай сістэмы, групы функцыянальнай нейрамарфалогіі АН БССР і дарадца пры дырэкцыі Інстытута фізіялогіі АН Беларусі.
Член прэзідыума праўлення Усесаюзнага таварыства анатамаў, гістолагаў і эмбрыёлагаў, арганізатар і кіраўнік беларускага аддзялення таварыства. Ганаровы старшыня Беларускага і ганаровы член Расійскага, Украінскага, Грузінскага, Балгарскага і Чэхаславацкага таварыстваў анатамаў, гістолагаў і эмбрыёлагаў. Ганаровы член Расійскага таварыства нейрамарфолагаў. Член Міжнароднага таварыства па вывучэнні мозгу.
Двойчы абіраўся дэпутатам Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў.
Навуковая дзейнасць
Асноўныя навуковыя працы па анатоміі і эмбрыялогіі нервовай і сасудзістай сістэм чалавека і жывёл. Выявіў асноўныя заканамернасці развіцця перыферычнай нервовай сістэмы, распрацаваў тэорыю акольнай шматсегментарнай і контрлатэральнай інервацыі ўнутраных органаў, даследаваў кампенсатарныя прыстасаванні ў вегетатыўнай нервовай сістэме, распрацаваў прынцыпы ўтварэння новых нервовых і сасудзістых шляхоў, якія знайшлі прымяненне ў клінічнай практыцы.
Навуковыя працы «Строение периферической нервной системы в эмбриогенезе человека», 1962 «Образование новых нервных и сосудистых путей», 1964 Восстановление иннервации мочевого пузыря: экспериментально- морфологическое исследование / Д. М. Голуб, Ф. Б. Хейнман ; АН Белорусской ССР. — Минск: Наука и техника, 1974. «Развитие сплетений спинно-мозговых нервов. Атлас», Минск, 1982 (сааўт.); «Ганглиопексия и иннервация органов». Минск, 1986 (сааўт.).
Узнагароды Заслужаны дзеяч навукі БССР (1971). Дзяржаўная прэмія СССР 1973 года за цыкл работ па развіцці нервовай сістэмы, тэарэтычныя і эксперыментальныя абгрунтаванні метаду стварэння новых нервовых сувязяў і цэнтраў (1949—1971). Узнагароджаны ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга (1944), медалём Францыска Скарыны (1996) і іншымі медаляміАкадемик ГОЛУБ Давид Мовшевич // Сайт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.
Літаратура
Спасылкі Голуб Давид Моисеевич (Мовшевич) // Учреждение образования «Белорусский государственный медицинский университет» ГОЛУБ Давид Моисеевич // Российская Еврейская Энциклопедия Академик ГОЛУБ Давид Мовшевич // Сайт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Давыд Майсеевіч Голуб у базе даных «История белорусской науки в лицах» Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі Лобко П. И., Леонтюк А. С. Академик Д. М. Голуб и белорусская морфологическая наука (к 100-летию со дня рождения) // Медицинские новости — 2001. — № 7. — С. 70-71.
Катэгорыя:Анатамы Беларусі Катэгорыя:Медыкі Беларусі Катэгорыя:Выкладчыкі БДУ Катэгорыя:Выкладчыкі БДМУ Катэгорыя:Заслужаныя дзеячы навукі Беларускай ССР Катэгорыя:Дэпутаты Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў Катэгорыя:Дэканы лячэбнага факультэта БДМУ