Абрам Міхайлавіч Рэйнус (; ,  — , ) — савецкі вучоны ў галіне оталорынгалогіі. Доктар медыцынскіх навук (1940), прафесар (1934).

Біяграфія Нарадзіўся 28 кастрычніка 1897 года ў Полацку.

У 1917 г. паступіў на медыцынскі факультэт Саратаўскага ўніверсітэта, але быў мабілізаваны ў войска. З 1920 г. працягнуў вучобу на медыцынскіх факультэтах Саратаўскага, а затым Пермскага ўніверсітэтаў. У 1923—1931 гг. асістэнт, навуковы супрацоўнік кафедры хвароб вуха, горла і носа медыцынскага факультэта Данскога ўніверсітэта ў Растове-на-Доне. З 1931 г. загадваў кафедрай хвароб вуха, горла і носа Кубанскага медыцынскага інстытута ў Краснадары. У 1945—1971 гг. загадваў ЛОР-кафедрай Крымскага медыцынскага інстытута ў Сімферопалі.

Памёр у 1972 годзе ў Растове-на-Доне.

Спасылкі Евреи на донской земле

Катэгорыя:Дактары медыцынскіх навук Катэгорыя:Нарадзіліся ў Полацку Катэгорыя:Отарыналарынголагі СССР