thumb|right|290px|Замак Рудлан
Замак Рудлан () — сярэдневяковы замак, знаходзіцца ў Дэнбішыры ва Уэльсе.
Гісторыя замка Гістарычныя крыніцы паказваюць на тое, што першая крэпасць была ўзведзена на гэтым месцы яшчэ ў VIII стагоддзі, у часы кіравання Офы, караля Мерсіі.
Першы замак Рудлан, які ўяўляў сабой мот і бейлі, быў пабудаваны ў 1073 годзе Робертам з Рудлана, сваяком Гуга д`Аваранша, графа Чэстэрскага, і адным з найбліжэйшых паплечнікаў Вільгельма Заваёўніка. У сярэдзіне XI стагоддзя, знаходзячыся пры двары Эдуарда Спаведніка, Роберт быў пасвечаны ў рыцары самім каралём. «Кніга Страшнага суда» апавядае пра тое, што на ўмовах штогадовай платы Роберт атрымаў ад Вільгельма Заваёўніка паўнамоцтвы кіраваць тэрыторыямі ўсяго паўночнага Уэльса.
Каменнае абарончае збудаванне, руіны якога захаваліся дагэтуль, было ўзведзена англійскім каралём Эдуардам I і яго архітэктарам Джэймсам з Сент-Джорджа, падчас кампаніі па заваяванні Уэльса.
Падчас англійскай рэвалюцыі замак знаходзіўся ў руках раялістаў да 1646 года, калі быў вымушаны капітуляваць; у 1648 годзе быў узарваны для прадухілення яго далейшага выкарыстання.
У часы Роберта ў наваколлях замка ўтварыўся невялікі горад. У гэтым горадзе была свая царква і манетны двор. У музейных калекцыях можна ўбачыць сярэбраныя пені, якія чаканіліся ў Рудлане ў эпоху Вільгельма Заваёўніка і да пачатку XIII стагоддзя.
Гл. таксама Спіс замкаў Уэльса Спасылкі
Артыкул пра замак на Castlewales.com Фатаграфіі замка на Flickr.com
Катэгорыя:Замкі Уэльса Катэгорыя:Руіны Катэгорыя:1282 год у Еўропе Катэгорыя:XIII стагоддзе ва Уэльсе