Сіне́ц — возера ў Полацкім раёне Віцебскай вобласці Беларусі ў басейне ракі Дражбітка, за 32,0 км у напрамку на паўночны ўсход ад Полацка, за 10 км на паўднёвы захад ад вёсак Труды і Жэльцы.

Плошча паверхні возера 0,12 км². Даўжыня 0,63 км, найбольшая шырыня 0,33 км, даўжыня берагавой лініі 1,6 км. Катлавіна возера знаходзіцца ў забалочанай мясцовасці і выцягнутая ў напрамку з паўночнага ўсходу на паўднёвы захад. На захадзе і паўночным захадзе забалочаная пойма. Берагавая лінія ўтварае залівы. Берагі пераважна высокія, пясчаныя, месцамі забалочаныя. Возера зарастае слаба.

Літаратура

Ліст карты N-35-23. Выданне 1987 г. Стан мясцовасці на 1986 г.

Спасылкі Общая характеристика озёр Витебской области Морфометрические параметры озёр Витебской области Иванов-Смоленский В. Г. Все озёра Беларуси. Популярная иллюстрированная энциклопедия. Т. 5.

Катэгорыя:Азёры Віцебскай вобласці Катэгорыя:Азёры Полацкага раёна