Святое — возера ў Віцебскім раёне Віцебскай вобласці, за 16 км на паўночны захад ад горада Віцебск, за 2,5 км на паўднёвы ўсход ад вёскі Заронава (на ўсход ад возера Княжно), у басейне ракі Шэвінка.
Плошча паверхні 0,06 км². Даўжыня 0,45 км, найбольшая шырыня 0,23 км. Даўжыня берагавой лініі 1,05 км.
Ляжыць сярод марэнных узгоркаў вышынёй 5 м; з паўднёвага боку хмызняк, з паўночнага — сельгасугоддзі.
Літаратура
Спасылкі Агульная характарыстыка азёр Віцебскай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь» Морфаметрычныя параметры азёр Віцебскай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь»
Катэгорыя:Азёры Віцебскай вобласці Катэгорыя:Азёры Віцебскага раёна