Срэ́бра — адзін з двух геральдычных металаў, традыцыйная назва для белага колеру ў геральдыцы. У геральдычнай літаратуры прысутнічае таксама назва «срэбраны».
Асаблівасці У гербах прынцаў выражаецца тэрмінам «lune», у гербах пэраў — «perle», ва ўсіх іншых — «argent».
У гербах выкарыстоўвалася ўласна срэбра або іншы белы метал, а таксама «срэбраная» або белая фарба. Калі жадалі падкрэсліць, што гербавая фігура «жывая», то пры блазаніраванні асабліва абгаворвалі, што ўжываецца «белы» як самастойны колер.
Шрафіроўка Графічна ў чорна-белым варыянце колер пазначаецца незафарбаваным полем.
Сімволіка колеру Срэбра ў геральдыцы традыцыйна сімвалізуе нявіннасць, беззаганнасць, мудрасць, ціхамірную радасць, цнатлівасць, высакародства, чысціню, шчырасць, надзею, праўдзівасць, малодшую галіну роду.
У сярэдневяковай астраноміі срэбру адпавядаў Месяц, у алхіміі — жэмчуг, стыхія — вада.
Катэгорыя:Тынктуры