Мінск — цяжкі авіяносны крэйсер праекта 1143.2 ВМФ СССР, а пазней — ВМФ Расіі. Распрацаваны ў Неўскім праектна-канструктарскім бюро пад кіраўніцтвам галоўнага канструктара А. В. Марыніча. Другі карабель у серыі, завадскі № 102. Пры будаўніцтве быў улічаны вопыт пабудовы «ЦАКР Кіеў» і адменены шэраг абмежаванняў галоўнага канструктара, у прыватнасці, па спускавой вазе.

Канструкцыя Канцэпцыя У адпаведнасці з тактычна-тэхнічным заданнем, цяжкія авіяносныя крэйсеры праекта 1143 прызначаліся для надання баявой устойлівасці ракетным падводным лодкам стратэгічнага прызначэння, групоўкам надводных караблёў і марской ракетаноснай авіяцыі ў раёнах іх баявога выкарыстання, для барацьбы з паветраным, надводным і падводным супернікам.

Цяжкія авіяносныя крэйсеры тыпу 1143 мелі ўнікальную гібрыдную канструкцыю, якая адначасова спалучала ў сябе функцыі і архітэктуру ракетнага крэйсера і авіяносца — камандны востраў быў ссунут пад невялікім вуглом (4,5°) направа ад восевай лініі карабля, палётная палуба мела кансольны звес, на якім былі размешчаны узлётна-пасадачныя пляцоўкі. А насавая палуба не з’яўлялася лётнай і была цалкам занятая узбраеннем. Узлётна-пасадачныя аперацыі ажыццяўляліся толькі з вуглавой палубы.

У насавой частцы карабля і ззаду надбудовы размяшчалася ўзбраенне.

Канструкцыя «Мінска» была амаль ідэнтычна канструкцыі галаўнога карабля серыі «Кіеў» за выключэннем выкарыстання новага тыпу аўтаматычнай карабельнай устаноўкі АК-630М замест і праведзенай рэвізіі ангара, якая зрабіла магчымым размяшчэнне 36 самалётаў (але фактычна ў ангары знаходзіліся 22 самалёты).

Корпус Корпус караблёў праекта 1143 быў выраблены цалкам са сталі. Ён сфармаваны на стапелі з аб’ёмных секцый масай да 150 тон, якія ад цэха зборкі секцый да стапеля транспартаваліся на спецыяльных трэйлерах па завадской судавознай дарозе. Па ўсёй сваёй даўжыні карабель меў падвойнае дно, якое абараняла карабель ад навігацыйных пашкоджанняў і служыла таксама сховішчам запасаў паліва і прэснай вады. Папярочнымі воданепранікальнымі пераборкамі карпусы авіяносных крэйсераў падзеленыя на 18 галоўных воданепранікальных адсекаў, пры гэтым непатапляльнасць карабля забяспечваецца пры затапленні любых чатырох адсекаў на працягу 20 % даўжыні карабля.

Плошча палётнай палубы складае 5600 квадратных метраў. У сувязі з базаваннем на гэтым караблі самалётаў вертыкальнага ўзлёту і пасадкі (СВУП) палётная палуба перыядычна падвяргалася моцнаму нагрэву ад працуючых рухавікоў. Для абароны палубы ўжывалася спецыяльнае гарачатрывалае пакрыццё — металакерамічныя пліты памерамі 550 х 550 мм і таўшчынёй 10 мм, якія мацаваліся да палубы дзевяццю адмысловымі штырамі з паўкруглымі гайкамі. Падчас эксплуатацыі даводзілася мяняць 2-3 пліткі за адну палётную змену. На палётнай палубе меліся пляцоўка для выратавальнага верталёта, якая была пазначана літарай «С» унутры круга і шэсць УПП, абазначаных лічбамі па парадку (№ 1 — 6). Таксама па цэнтру кармавой часткі была пляцоўка для пасадкі транспартных верталётаў, абазначанная літарай «Т» унутры круга.

Пад палётнай палубай размяшчаўся ангар памерам 6,6 х 22,5 х 130 метраў. У ім маглі размесціцца да 36 баявых лятальных апаратаў. Іх падача на палубу ажыццяўлялася двума самалётаўздымальнікамі на 20 і 30 тон, якія размяшчаліся на носе і карме карабля. Першы быў шырынёй 9,6 метраў, другі — 4,8 метраў, абодва даўжынёй 18,91 метраў.

Для размяшчэння розных службаў, экіпажа карабля, асабістага складу авіягрупы, штаба злучэння на караблі былі абсталяваны 3857 памяшканняў, у тым ліку 387 кают, 134 кубрыкі, 6 сталовых і кают-кампаній, агульная працягласць калідораў складала амаль 6 кіламетраў. Афіцэры размяшчаліся ў 68 адна- і двухмесных каютах, мічманы і галоўныя старшыні — у 66 адна- і шасцімесных каютах, а старшыні і матросы — у 55 шасці- або дваццацішасцімесных кубрыках.

Авіяцыйнае ўзбраенне

Пасля наведвання першага карабля серыі 1134 «Кіеў» ў 1975 годзе міністрам абароны СССР маршалам А. А. Грэчкай, які запатрабаваў павялічыць лік лятальных апаратаў у паўтара раза, канструктары перагледзелі схему размяшчэння машын у ангары. Пасля адмены міністрам забароны на абавязковы зазор паміж імі ў 0,75 метра і дазволу ставіць самалёты "валетам", умяшчальнасць ангара павялічылі да 36 ЛА.

Склад авіягрупы ня быў фіксаваным і мяняўся ў залежнасці ад пастаўленых баявых задач. Разглядалі два варыянты — самалётны і верталётны.

Першапачаткова планавалася, што шэсць самалётаў будуць узлятаць па чарзе, але ж ў сувязі з цяжкасцямі пры пасадке самалёты фактычна ўзляталі тройкамі з інтэрвалам 10 хвілін. Сярэдняя працягласць палётаў СВУП была 20 хвілін. Для забеспячэння дзейнасці карабельнай авіягрупы ў самалётным варыянце на крэйсеры захоўваліся неабходныя запасы авіяпаліва, бомбаў «РН-28», кіраваных ракет «Х-23», ракет «Р-3С», некіравальных ракет «С-5», бакаў з запальнай сумессю «ЗБ-500» і разавыя бомбавыя касеты «РБК-250».

На верталёты «Ка-25ПЛ» ускладаліся задачы пошуку, выяўлення, суправаджэння і агнявога паражэння падводных лодак. Паражаць выяўленыя цэлі маглі як самі верталёты, так і крэйсер. Для забеспячэння дзейнасці карабельнай авіягрупы ў верталётным варыянце на борт крэйсера прымаліся авіатарпеды «АТ-1», супрацьлодкавыя бомбы «ПЛАБ-250-120», гідраакустычныя буі «РГБ-НМ», радыё буі «Паплавок» і арыенцірныя буі «ОМАБ-25».

Ударная ракетная зброя На ўзбраенні «Мінска» стаяў галоўны ракетны комплекс «Ураган-1143», у склад якога ўваходзілі: Чатыры ненавадныя спараныя кантэйнерныя пускавыя ўстаноўкі «СМ-241» з фіксаваным вуглом старту Станцыя кіравання «Аргон-1143» Апаратура рэгламентнага кантролю Восем крылатых ракет П-500 («Базальт») Прадугледжвалася магчымасць аднаразовай перазарадкі галоўнага комплексу, для чаго яшчэ восем запасных ракет захоўваліся ў склепе.

Прызначэнне галоўнага ракетнага комплекса — паражэнне буйных надводных цэляў і ўмацаваных берагавых аб’ектаў. Далёкасць дзеяння крылатых ракет «П-500» — 550 кіламетраў. Баявая частка ракеты — фугасна-кумулятыўная або ядзерная, вагой 500 кілаграмаў. Пускі ажыццяўлялісь адзіночнымі альбо парнымі залпамі.

Зенітна-ракетнае ўзбраенне Для абароны крэйсера ад нападаў з паветра «Мінск» быў абсталяваны двума універсальнымі зенітна-ракетнымі комплексамі (УЗРК) «Шторм-М» і двума ЗРК блізкай далёкасці «Аса-М».

УЗРК «Шторм-М» прызначаўся для паражэння паветраных і марскіх цэляў, уключаў паваротную пускавую ўстаноўку «Б-189», сістэму кіравання «Гром» і боезапас — 48 ракет «В-611». Ракета «В-611» уяўляе з сябе аднаступеньчатую цвёрдапаліўную ракету з максімальнай хуткасцю палёту 1200 метраў у секунду. Баявая частка — асколачна-фугасная масай 120 кілаграм, абсталявана бескантактавым узрывальнікам. Дапушчальны промах цэлі — 40 метраў.

Далёкасць дзеяння УЗРК «Шторм-М» да 35, а дасягальнасць па вышыні — да 25 кіламетраў. Тэмп стральбы — адзін пуск кожныя 30 секунд.

ЗРК «Аса-М» уключаў у сябе пускавую ўстаноўку «ЗІФ-122», станцыю кіравання стральбой «4Р33» і боекамплект з 20 ракет «9М33». Ракеты размяшчаліся ў чатырох барабанах па пяць ракет у кожным. Перазараджэнне барабанаў займала ад 16 да 21 секунд. Ракета «9М33» — аднаступеньчатая цвёрдапаліўная, з двухрэжымным рухавіком. Максімальная хуткасць палёту ракеты складала 500 метраў у секунду. Сістэма кіравання дазваляла самастойна забяспечваць выяўленне цэляў, якія ляцяць на вышыні 3,5 — 4 кіламетры на далёкасці да 25-30 кіламетраў.

Артылерыйскае ўзбраенне На ўзбраенні «Мінска» знаходзіліся два артылерыйскія комплексы «АК-726-МР-105» і чатыры аўтаматызаваныя арткомплексы «АК-630М».

Комплекс «АК-726-МР-105» прызначаўся для паражэння паветраных, марскіх і берагавых цэляў, складаўся з спаранай 76-мм універсальнай вежавай артылерыйскай ўстаноўкі «АК-726» і сістэмы кіравання «МР-105 Турэль». Боекамплект налічваў 3400 стрэлаў, тэмп стральбы — да 90 стрэлаў у хвіліну. Далёкасць стральбы складала 13 км для паветраных цэляў і 15,7 км па марскім і берагавым цэлям.

Агнём можна было кіраваць аўтаматычна, паўаўтаматычна пры дапамозе прызматычнага прыцэла або ўручную. Разлік вежы і сістэм комплексу складаўся з 9 чалавек (у тым ліку 4 пад вежай), маса вежы — 26 т. Вежа мела лёгкую браню таўшчынёй 5 мм. Выкарыстоўваліся два тыпы стрэлаў: зенітны стрэл УЗСБ-62рп са снарадам ЗС-62 і аскепкава-фугасны стрэл УОФБ-62 са снарадам ОФ-62. Маса абодвух стрэлаў 12,4 кг, маса парахавога зарада — 3,055 кг.

Комплекс «АК-630М» прызначаны для паражэння сродкаў паветранага нападу, перш за ўсё атакуючых крылатых ракет, а таксама малапамерных марскіх цэляў і ўключаў у сябе дзве вежавыя шасціствольныя 30-мм устаноўкі «АК-630М» з сістэмай кіравання «МР-123 Вымпел». У выпадку паломкі радара або пры стральбе па плывучых мінах або па прыбярэжных цэлях можна было выкарыстоўваць пульт дыстанцыйнага кіравання з аптычным прыцэлам. Боекамплект — 32000 стрэлаў, тэмп стральбы — да 5000 стрэлаў у хвіліну. Далёкасць стральбы да 4 км для паветраных цэляў і лёгкіх надводных сіл праціўніка на дыстанцыях да 5 км.

Разлік складаўся з аднаго чалавека. У боекамплект артустановак уваходзілі два тыпы стрэлаў: аскепкава-фугасны запальны снарад ОФ-84 і аскепкава-трасіруючымі снарад ОР-84. Вага абодвух снарадаў — 0,39 кг.

Супрацьлодкавае ўзбраенне Для абароны «Мінска» ад нападаў падводных лодак праціўніка на крэйсеры былі ўсталяваны ракетны супрацьлодкавы комплекс «РСК Віхор», два паваротных пяцітрубных тарпедных апаратаў «ПТА-53-1143» і дзве рэактыўныя бамбамётныя ўстаноўкі «РБУ-6000».

РСК «Віхор» дазваляў атакаваць і знішчыць атамную падводную лодку суперніка на далёкасці звыш 20 кіламетраў дзякуючы шасціметровым некіравальным цвёрдапаліўным балістычным ракетам «82Р». Пускавыя ўстаноўкі МС-32 — двухбалачная стабілізаваная ўстаноўка тумбавага тыпу з ніжняй падвескай двух ракет, прыладай захоўвання, падачы і зараджання. Боезапас захоўваўся ў 2 барабанах пад ПУ. Барабан змяшчаў 16 ракет, якія былі размешчаных вертыкальна і меў адзін падавальны люк. Для пуску наступнай ракеты барабан паварочваўся, каб чарговая ракета заняла пазіцыю пад падавальным люкам. Пограб быў абсталяваны сістэмамі кантролю мікраклімату, пажаратушэння, кантролю ўзроўню выпраменьванняў. Ракета «82Р» мела ядзерную баявую частку. Боекамплект складаўся з 16 ракет, якія захоўваліся пад палубай у аўтамаце зараджання ў гарызантальным становішчы. Стральбу можна весці адзіночнымі ці двухракетными залпамі. Падрыў баявой часткі ракеты ажыццяўляўся на глыбіні да 200 метраў, радыус паражэння — да паўтара кіламетра. У спецыяльных бартавых нішах размяшчаліся два 533-мм двухтрубныя паваротныя тарпедных апараты «ПТА-53-1143». Тарпедны апарат мантаваўся на паваротнай платформе з дыстанцыйна кіраваным назіральным электрапрывадам і рэзервовым ручным прывадам. Паваротная платформа забяспечвала становішча для зараджання, прыцэльвання і паходнае становішча апарата. Стрэльбавыя прыборы выконвалі выпрацоўку дадзеных для стральбы, іх увод у тарпеду, навядзенне апарата і вытворчасць залпу. Боезапас — 10 саманаводных тарпед «СЭТ-53» (далёкасць ходу да 14 км, хуткасць да 29 вузлоў) або «СЭТ-65» (далёкасць ходу да 15 км, хуткасць да 40 вузлоў).