Ле́шненскае — вадасховішча ў Мазырскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі у басейне ракі Прыпяць, за за 28 км у напрамку на захад ад горада Мазыр, каля вёскі Лешня.

Вадасховішча створана ў 1978 годзе ў пойме ракі Буклёўка (працякае праз вадасховішча). Плошча паверхні 0,64 км². Даўжыня 2,1 км, найбольшая шырыня 0,6 км. Найбольшая глыбіня 5,5 м, сярэдняя 2,8 м. Аб’ём вады ў вадасховішчы 1,8 млн м³. Плошча вадазбору 52 км². Ваганні ўзроўню вады на працягу года 4,2 м. Сярэдні шматгадовы сцёк каля 6,3 млн м³.

Літаратура

Катэгорыя:Вадасховішчы Мазырскага раёна Катэгорыя:Басейн Прыпяці