Герб Славеніі — афіцыйны сімвал Рэспублікі Славенія.

Герб адлюстроўваецца на сцягу Славеніі.

Аўтар герба — Марка Пагачнік.

Апісанне На сінім з чырвонымі бакамі шчыце размешчаны сімвалічныя выявы гары Трыглаў і Адрыятычнага мора. Уверсе знаходзяцца тры залатыя шасціканцовыя зоркі, перанятыя з герба графаў фон Цылі — найбольш значнага феадальнага роду сярэднявечнай Славеніі.

Гісторыя

Выява Трыглава і хвалістых ліній былі і на гербе Сацыялістычнай Рэспублікі Славенія.

У адрозненне ад герба сучаснай незалежнай Славеніі ён быў апраўлены каласамі пшаніцы і лісцем ліпы, перавязанымі чырвонай стужкай. Зверху знаходзілася чырвоная зорка — сімвал камунізму.

Спасылкі Сайт прысвечаны гербу Славеніі

Гл. таксама Гербы былых югаслаўскіх рэспублік

Славенія Катэгорыя:Дзяржаўныя сімвалы Славеніі